Пасля ўваскрасення Пан Езус наказаў Апосталам, каб вырушылі ў свет, навучалі ўсіх людзей і хрысцілі іх “у імя Айца, і Сына, і Духа Святога”. Ё паслаў ім Святога Духа, які ўзмацніў іх і ўдзяліў патрэбныя ласкі для выканання гэтых цудоўных, але нялёгкіх заданняў.
З моманту хросту Вы ўваходзіце ў сям’ю Пана Езуса, з’яўляецеся Божымі дзецьмі. Сям’я Хрыста – гэта вялізная супольнасць людзей, якія вераць у Яго і любяць Яго. Гэтую сям’ю мы таксама называем Касцёлам.
Вашае першае ці другое імя, выбранае на хросце Вашымі бацькамі, – гэта імя святога заступніка, які павінен быць для Вас прыкладам жыцця. Падчас хросту ксёндз і ўсе людзі, сабраныя ў касцёле, маліліся, каб Вы атрымалі годнасць Божага дзіцяці. Затым ксёнз паліў Вашыя галовы асвечанай вадой і адначасова прамовіў словы: “я цябе хрышчу ў імя Айца, і Сына, і Духа Святога”. Так з Вас быў змыты першародны грэх і Вы атрымалі зярнятка веры. Гэты дар трэба захоўваць і клапаціцца пра яго. У гэтым Вам павінны дапамагаць бацькі і хросныя, якія ўзялі на сябе абавязак выхоўваць Вас у веры каталіцкага Касцёла. †