Варта ведаць (50)

Варта ведаць

•  Вядомы італьянскі сацыёлаг праф. Масіма Інтравенью ў сваёй прамове падчас адкрыцця ў Вене ІІ Міжнароднай канферэнцыі арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе, прысвечанай прадухіленню і барацьбе з нецярпімасцю ў адносінах да хрысціян, сказаў, што ў Еўропе ўвесь час расце хрысціянафобія – праследаванне вызнаўцаў Хрыста. Праф. Інтравенью падкрэслівае, што праследаванне вызнаўцаў Хрыста на нашым кантыненце з’яўляецца фактам. Статыстыка паказвае, што ў Еўропе адбываюцца напады, зневажэнне касцёлаў, скіданне ці знішчэнне помнікаў. Даныя таксама пацвярджаюць, што злачынстваў, здзейсненых ад нянавісці да хрысціян, з кожным годам становіцца ўсё больш.
   
    Рада біскупскіх канферэнцый Еўропы (CCEE) арганізавала сустрэчу, прысвечаную тэме дыялогу хрысціянства і ісламу, у якой удзельнічалі біскупы і дэлегаты канферэнцый епіскапатаў краін Еўропы па справах кантактаў з ісламам. Падчас чарговай сустрэчы было сказана, што хрысціянска-мусульманскі дыялог не толькі абавязковы для ўсталявання міру, але і з’яўляецца наказам нашай веры.

   •  У Расіі, на Урале, улады забаранілі каталіцкай парафіі арганізацыю “акна жыцця”. У рапарце, які растлумач-вае гэтую сітуацыю, пададзена, што ў Расійскай Федэрацыі абавязвае Сямейны кодэкс, які ясна акрэслівае, што пакінутымі без апекі немаўлятамі могуць займацца толькі адпаведна падрыхтаваныя медыцынскія і санітарныя службы. На сённяшні дзень у Расіі дзейнічае 16 “акон жыцця”. Статыстычныя даныя падаюць, што з 2011 года ў іх было пакінута 17 дзяцей. Некалькі былі вернуты бацькам. Некаторыя “вокны жыцця” дзейнічаюць пры праваслаўных цэрквах, і ніхто не збіраецца іх ліквідаваць.
     
   •  У атэлі “Калумбус” у Рыме ў сувязі з набліжаючымся сінодам адбылася прэс-канферэнцыя на тэму новай публікацыі ў абарону каталіцкага навучання ў сям’і. Кнігу падрыхтавалі біскупы з Бразіліі, Злучаных Штатаў і Казахстана. Яе аўтарамі з’яўляюцца 3 біскупы: абп Альда ды Ціла Пагота з Бразіліі, бп Роберт Фрэнсіс Васа з ЗША і бп Афанасій Шнайдэр з Казахстана. Аўтары супрацьстаяць прапановам, якія запавядаюць далёка ідучыя змены ў жыцці Касцёла. Біскупы падкрэсліваюць, што душпастарства ніколі нельга аддзяляць ад навучання. Іерархі заўважаюць, што нягледзячы на запэўніванні аб захаванні дактрыны некранутай, на практыцы “душпастарская” змена азначае таксама змену каталіцкага разумення сужэнства.

pch24.pl; Gosc.pl; katolik.ru; niedziela.pl