Варта ведаць (44)

Варта ведаць

•  Латвійскі парламент адхіліў прапанову аб стварэнні інстытута “аднаполых саюзаў”. Прапанова пасла Спаліціса павінна была дазваляць рэгістрацыю саюза пары таго ж полу, калі яна не можа ці не хоча заключаць традыцыйны сужэнскі саюз. Латвійскі міністр юстыцыі заявіў тады, што чарговым крокам пасля легалізацыі гомасексуальных саюзаў будзе патрабаванне ўзаконьвання права на ўсынаўленне імі дзяцей.
   
    Паводле арганізацыі “Human Life International”, за апошнія 50 гадоў забіта 2 мільярды ненароджаных дзяцей, г.зн. адна трэцяя чалавецтва. Аб гэтым прыгадаў у Рыме Джозэф Міні, дырэктар па справах каардынацыі міжнароднай арганізацыі “Human Life International”.

    Шпітальны Ордэн св. Яна Божага (баніфратры) быў узнагароджаны Еўрапейскай грамадзянскай прэміяй за 2014 год. Узнагарода Еўрапарламента прысуджваецца асобам ці ўстановам, якія асаблівым чынам праз канкрэтныя дзеянні развіваюць сужыццё і інтэграцыю паміж народамі Еўрасаюза. Ордэн баніфратраў быў прапанаваны на ўзнагароду іспанскім членам Еўрапарламента Габрыэлем Мато.
   
    Як падае еўрапейскае “Caritas”, кожны чацвёрты еўрапеец (24,5%) жыве на мяжы ўбогасці ці сацыяльнай ізаляцыі. У 2013 г. амаль 123 мільёны грамадзян Еўрасаюза знаходзілася ў такой сітуацыі. Больш за ўсё ўбогасць і сацыяльная ізаляцыя пагражала жыхарам Румыніі – 40,4% і Грэцыі 35,1%. Для Германіі гэты працэнт склаў 16,1, а для Аўстрыі – 14,4. Сярэдні паказчык для Еўрасаюза – 16,7%. Паводле справаздачы, галоўнай прычынай такога стану з’яўляецца высокі ўзровень беспрацоўя, асабліва сярод моладзі. Найбольшы ён у Грэцыі, Іспаніі, Партугаліі і Італіі.
   
    Кітайскія ўлады ўзмацняюць рэпрэсіі адносна католікаў і хрысціян іншых канфесій, прамуючы будызм і канфуцыянства. Як падае кітайскі сацыёлаг Янг Фэнгана, у Кітаі сёння налічваецца ўжо больш за 180 мільёнаў хрысціян, 20 мільёнаў з якіх – католікі, а 160 – пратэстанты. На працягу наступных 15 гадоў колькасць вучняў Хрыста ў гэтай краіне можа ўзрасці да 250 мільёнаў.

pch24.pl; gosc.pl; credo-ua.org; niedziela.pl.