• У Кітаі ўсё больш узрастае колькасць хрысціян. З-за гэтага кітайскі ўрад раз’юшаны. Аб гэтым сведчаць разбурэнне святынь, арышты падпольных біскупаў і лідараў лакальных супольнасцей, а таксама нелегальныя пасвячэнні клерыкаў. На сённяшні дзень хрысціян больш, чым камуністаў. Лічыцца, што ў Кітаі звыш 100 мільёнаў хрысціян, з якіх 12 мільёнаў – католікі. У той жа час да камуністычнай партыі Кітая належаць не цэлыя 87 мільёнаў членаў.
• У Польшчы з праведзеных у апочні час даследаванняў вынікае, што 89% рэспандэнтаў акрэсліваюць сябе як католікі, 5% – як хрысціяне, а астатнія акрэсліваюць сябе агностыкамі, атэістамі і людзьмі без веравызнання. Для 66% дарослых палякаў парафія з’яўляецца асноўным месцам рэлігійных практык. Але толькі 31% з іх удзельнічае ў жыцці парафіі. †