Варта ведаць (6)

Варта ведаць

Адзінокі пілігрым у дарозе на СДМ
    Пасля выбару папы Фран­цішка з Трайры ў паўночна-ўсходняй частцы Бразіліі выру­шыў адзінокі пілігрым. Мэтай яго пілігрымкі з’яўляюцца Сусветныя дні моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра.
    Фабіа Матэус Фейтоса плануе прайсці пешшу 3 тысячы кіламетраў і сустрэцца са Святым Айцом Францішкам. Падчас гэтай пілігрымкі ён стараецца ажыццяўляць дэвіз сёлетніх Сусветных дзён моладзі, абвяшчаючы Евангелле і заахвочваючы маладых людзей далучацца да яго. Пілігрым жанаты і мае дваіх дзяцей. Каб мець магчымасць рэалізаваць сваё жаданне, ён папрасіў звольніць яго з працы.
    Усе ўважліва сочаць за вандраваннем гэтага бразільскага пілігрыма, які падчас дарогі сустракае розныя цяжкасці. Сам пілігрым гаворыць, што мае магчымасць адчуць дух канкрэтнай евангелізацыі ў супольнасцях, якія ён сустракае.

Ватыканскае радыё

   Зноў пакутуюць за веру 
    У Нігерыі зноў гараць касцёлы. Ахвярай ісламскіх тэрарыстаў гэтым разам сталі чатыры хрысціянскія святыні на ўзгор’ях Гвоза ў Борна. Гэты рэгіён адрэзаны ад свету, няма сувязі з атакаванымі супольнасцямі, ніхто не ведае падрабязнасцей сітуацыі. Аб гэтым паведаміў абп Ігнацый Каігама, старшыня епіскапата Нігерыі. Ён таксама падкрэсліў, што ісламская групіроўка “Boko Haram” была ўзмоцнена джыхадзістамі, якія прыбылі з Малі.

Niedziela.pl

    Турма за абразу веруючых людзей
    У Расіі за абразу веруючага чалавека і рэлігійных каштоўнасцей, якія ён прымае, пагражае турма. Такую пастанову ўвяла Расійская Дзяржаўная Дума. Мэтай гэтай пастановы з’яўляецца абарона веруючых людзей ад зневажэння іх веры. Пакаранне за такое злачынства будзе састаўляць год турэмнага зняволення, штраф 300 тыс. расійскіх рублёў ці прымусовыя фізічныя працы да 240 гадзін.
    За здзяйсненне падобнага злачынства ў царкве пагражае пакаранне да трох гадоў турэмнага зняволення, штраф каля 500 тыс. расійскіх рублёў ці фізічныя працы да 480 гадзін. Карацца будзе таксама апаганенне рэлігійнай літаратуры і сімвалаў розных веравызнанняў.
    Гэтая пастанова сустрэлася з вялікай хваляй крытыкі з боку інтэлігенцыі, якая сцвярджае, што пры дапамозе Царквы Урад хоча ўсё мець пад кантролем.

www.revistasanmiguel.org