У чым мая вера? (23)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
З партала teologia.pl
    У сапраўднай веры можна адрозніць два важныя аспекты: поўная пакорнасць Богу як Асобе і прыняцце аб’яўленай Ім праўды (параўн. Дэкларацыя “Dominus Iesus”, 7). Вера, такім чынам, з’яўляецца прыняццем асабовага Бога, верай Яму, даверам, прызнаннем Яго найважнейшым аўтарытэтам у сваім жыцці. Гэтая пакорнасць асабоваму Богу-Любові праяўляецца, між іншым, у малітоўным кантактаванні з Ім. Веруючы чалавек верыць Айцу Нябеснаму, захоўвае Яго запаведзі, выконвае Яго волю, перакананы, што Бог хоча толькі яго шчасця.
   

    З партала idziemy.com.pl
    Хоць вера і з’яўляецца асабістым і індывідуальным рашэннем чалавека, яна здзяйсняецца ў супольнасці Касцёла. Такім чынам, “верыць” – гэта значыць прымаць за праўду тое, што Бог аб’явіў, і тое, што Касцёл дае на веру. Хрысціянства ўвайшло ў свет з усведамленнем універсалізму даручанай яму задачы. Ужо з першай хвіліны тыя, хто верыць у Езуса Хрыста, адчувалі на сабе абавязак перадачы сваёй веры ўсім людзям; бачылі ў веры каштоўнасць, якая не належала толькі ім, на якую мелі права ўсе. Вера павінна перажывацца супольна, а гэта значыць, што яна па сваёй прыродзе місійная.

    З моладзевага форуму
    Сёння мая вера праяўляецца ў маіх паводзінах, учынках ці нават адносінах да іншага чалавека. Удзел у нядзельнай Імшы ці, напрыклад, у маёвым Ружанцы азначае моцную сувязь з Богам, а гэта значыць – моцную веру. Я павінен дапамагаць іншым, калі я на гэта здольны. Тое, што мы выконваем ці з усіх сіл стараемся выконваць Дзесяць Божых запаведзей, азначае, у першую чаргу, што для нас важны кантакт з Богам у Камуніі падчас св. Імшы.