У чым мая вера? (21)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Кс. Вячаслаў Барок
   Святая зямля не недзе далёка, недасяжная. Святая зямля там, дзе ёсць я, веруючы чалавек, і дзе ёсць мой Бог. І калі я хаджу па гэтай зямлі, то яна ўжо святая. Бо я хаджу не адзін – са мной мой Бог.
   
    З моладзевага форуму
    Калі я веру ў Бога, то сведчу ўчынкамі (у жыцці). Вера не з’яўляецца сцвярджэннем, што Бог ёсць, але тым, што я падпарадкоўваю Яму сваё жыццё і інакш, чым няверуючы, прымаю жыццёвыя рашэнні.
    З партала Idziemy.pl
    Існуе, як бачна, розніца паміж паняццем веры і рэлігіі. У рэлігіі, якая з’яўляецца сувяззю чалавека з Богам, не дастаткова самаго пераканання аб існаванні Бога, у ёй павінен выступаць элемент жывой веры і даверу Богу. Без веры цяжка было б гаварыць аб рэлігіі самой па сабе. Такім чынам, паняцце “вера” не можа быць сінонімам слова “рэлігія”, не можа замяняць яго, вера таксама не можа ўспрымацца, як нешта супрацьлеглае рэлігіі.