У чым мая вера? (20)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Кс. Тамаш Яклевіч
   Мы вызнаём веру кожную нядзелю на св. Імшы, ад “Веру ў Бога” распачынаем Ружанец, многія моляцца “Credo” ў штодзённых пацерах. Першыя формулы вызнавання веры ўзнікалі ў першых стагоддзях Касцёла ў сувязі з удзяленнем хросту. Іх тады называлі “сімваламі веры”. Грэчаскае слова “symbolon” азначала палову пераламанага прадмета, які прад’яўлялі як апазнавальны знак. Пераламаную частку клалі з сабой, каб пацвердзіць асобу таго, хто мае другую палову. Сімвал веры, такім чынам, з’яўляецца апазнавальным знакам хрысціян.
   
    Кс. Дарыуш Кавальчык
    Гаворачы пра веру з боку таго, у што мы верым, можна ўказаць тры ўзроўні: вера ў Бога, вера ў Хрыста, вера ў Касцёл як супольнасць, заснаваную Хрыстом. Сёння зацяты атэізм не вельмі папулярны, паколькі пераважная большасць людзей хоча верыць у Бога як нейкую добразычлівую вышэйшую сілу, якая – хто ведае – забяспечыць нам жыццё пасля смерці.