У чым мая вера? (10)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Бенедыкт XVI
   Усё хрысціянскае жыццё з’яўляецца адказам на любоў Бога. Першым адказам з’яўляецца менавіта вера як прыняцце, поўнае здзіўлення і ўдзячнасці, нечуванай Божай ініцыятывы, якая нам папярэднічае і прыспешвае нас. І “так” веры азначае пачатак светлай гісторыі прыязнасці з Панам, якая напаўняе ўсё нашае жыццё і надае яму сэнс. Але Бог не здавольваецца тым, што мы прымаем Яго бясплатную любоў. Ён не абмяжоўваецца тым, што любіць нас, але Ён хоча прыцягнуць нас да сябе, перамяніць такім глыбокім чынам, каб мы паўтаралі за св. Паўлам: “...жыву ўжо не я, але жыве ўва мне Хрыстос” (Гал 2, 20).