У чым мая вера? (5)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Фрагмент ліста алюмнаў на ўрачыстасць Хрыста – Валадара
    Не менш важнымі для веры з’яўляюцца ласка і радасць. Радасць, якая выплывае з перажываемай веры, умацоўвае вучняў Хрыста, і сярод цяжкасцей штодзённага жыцця яны не перастаюць давяраць Богу. Сапраўдны хрысціянін радуецца ўжо самім фактам, што ён – любімае дзіця Божае, адкупленае найкаштоўнейшай Крывёю Хрыста, і дзеліцца гэтай радасцю з іншымі людзьмі. Таму хрысціянін, умацаваны Божай ласкай, становіцца апосталам веры ў сваім жыццёвым асяроддзі.
   
    Антуан Лісец

    [...] калі мы хочам захаваць дзейсную веру людзей, то павінны вучыць іх хрысціянскім вартасцям. Святар, як ніхто іншы, можа растлумачыць маральныя вартасці [...].
   
    Кс. Раман Катлімоўскі
    Хто моцна верыць у крыж, той ведае, што на ім быў укрыжаваны Езус Хрыстус, але таксама і кожны чалавек павінен даць укрыжаваць сябе, каб быць сапраўдным хрысціянінам, сапраўдным святаром, бацькам, маці, сынам, кіраўніком, настаўнікам.