З каталіцкіх СМІ (209)

Прэса

catholicby2018Новая святыня
   Біскуп Алег Буткевіч наведаў маладую парафію ў Віцебску і блаславіў падмуркі касцёла.
Архітэктурныя формы святыні, якая ўзводзіцца ў гонар св. Ігнацыя Лаёлы, запраектаваны ў сучасным стылі. Малітоўная частка разлічана на 230 чалавек. Адміністрацыйны блок прадугледжвае размяшчэнне класаў і залаў для заняткаў. Будаўніцтва вядзецца за кошт ахвярадаўцаў. Аб’ект плануецца здаць для публічнага карыстання ў красавіку 2021 года. Парафія св. Уладзіслава ў мікрараёне Білева існуе ў Віцебску з 2008 года. Супольнасцю духоўна апекуюцца айцы езуіты.

gosc niedzielny За жыццё!
Вядомая амерыканская спявачка нядаўна прызналася, што яе маці амаль не здзейсніла аборт, калі была ёю цяжарная.
У кнізе “More Myself: A Journey” (“Больш сябе: падарожжа”), якая хутка павінна ўбачыць свет, артыстка Аліша Кіз распавядае таксама аб тым, што аказалася ў амаль ідэнтычнай сітуацыі. Прызнаецца, што думала пра аборт, калі даведалася, што зацяжарыла ў другі раз. Спявачка ўзгадвае, што адчувала сябе тады разгубленай, бо, як ёй здавалася, гэта быў горшы з магчымых момантаў для нараджэння дзіцяці. Аднак пастанавіла нарадзіць. У гэтым ёй дапамагла песня “More than we know” (“Больш, чым мы ведаем”). Сын з’явіўся на свет у снежні 2014 года.
wiara pl   Казкі з-за клаўзуры
Манахіня “вяшчае” ў Facebook з кляштара ў мясцовасці Святы Крыж каля Пізы (Італія).
С. Сандра жыве ў старым комплексе сясцёр аўгусцінак. Кожны вечар манахіня расказвае праз інтэрнэт гісторыі, часта рыфмаваныя. Дадае да іх невялікія анімацыі, для якіх выкарыстоўвае марыянеткі. Кожны ролік заканчвае напамінам: “Адна ўсмешка ў дзень дома выганяе прэч вірус”. Гісторыі с. Сандры служаць не толькі дзецям, але і даюць хвіліну перадышкі бацькам, зачыненым у чатырох сценах. “Цяпер, калі мы ўсе вымушаны сядзець дома ў сувязі з эпідэміяй каронавіруса, спрабуем быць побач з нашымі вернікамі: дзецьмі і дарослымі”, – адзначае манахіня.