З каталіцкіх СМІ (206)

Прэса

catholicby2018Хвала Пану!
   У капліцы грэка-каталіцкай парафіі св. Праведнага Язэпа ў Мінску быў адслужаны Акафіст Імю Езусаваму.
На супольную малітву падзякі сабраліся вернікі з усіх грэка-каталіцкіх парафій сталіцы. Яе ўзначаліў архімандрыт Ян Сяргей Гаек MIC, кіраўнік БГКЦ у Беларусі. 11 сакавіка 1990 года тут, у невялікім касцёле Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыйскіх могілках, адбылася першая пасля доўгага перыяду ганенняў грэка-каталіцкая літургія. Пасля Акафісту ў парафіяльнай бібліятэцы адбыўся вечар успамінаў. Завяршылася мерапрыемства спевам гімна “Магутны Божа”.

gosc niedzielny Цярновы вянок
 з Нотр-Дам
Адна з найбольш каштоўных рэліквій хрысціянства, якія захоўваюцца ў гэтай катэдры, зноў экспануецца.
Цярновы вянок выстаўлены перад вернікамі ў парыжскім касцёле Сэн-Жэрмэн кожную пятніцу Вялікага посту на працягу 2-юх гадзін (15.00–17.00), а ў Вялікую пятніцу будзе знаходзіцца там цэлы дзень (10.00–17.00). Гэта адсылка да традыцыі катэдры Нотр-Дам да пажару, калі сімвал мучаніцкай смерці Езуса выстаўляўся перад вернікамі ў першыя пятніцы месяца і ва ўсе пятніцы Вялікага посту. Цярновы вянок захоўваецца ў Нотр-Дам з 1806 года.
wiara pl   Вернікі
  без Эўхарыстыі
Падпарадкоўваючыся пастановам дзяржаўных улад, чарговыя дыяцэзіі ў Італіі уводзяць поўную забарону цэлебрацыі св. Імшаў. Такая мера дзейнічае ўжо ў Мілане, а таксама ў Венецыі, Мадэне і Павіі.
Італія сёння з’яўляеца 3-яй, пасля Кітая і Паўднёвай Карэі, краінай з найбольшай колькасцю пацверджаных заражэнняў каронавірусам. У любым выпадку, гаворка тут ідзе ўжо аб больш за 200 выпадках захворванняў і 5 смерцях. Біскупы заахвочваюць вернікаў ва ўмовах немагчымасці ўдзельнічаць у літургіі прысвяціць больш часу на медытацыю і малітву. На іх думку, трэба нанова навучыцца, як спалучаць барацьбу з хваробай і давер да сапраўднага Валадара свету.