З каталіцкіх СМІ (200)

Прэса

catholicby2018Перавыдадзена кніга
  “Малітвы вернікаў”
   2-ое выданне, выпраўленае і дапоўненае, пабачыла свет у выдавецтве “Pro Christo”.
Літургічная кніга Рымска-каталіцкага Касцёла змяшчае заклікі малітвы вернікаў, якая чытаецца падчас св. Імшы ў розныя перыяды літургічнага года, а таксама ў розныя ўспаміны, святы і ўрачыстасці. Адметнасцю новага выдання з’яўляюцца ўступы да літургіі дня пры цэлеб- рацыі св. Імшы ў гонар святых. У яго дададзены таксама святы і дні памяці святых, уключаныя ў Агульны рымскі каляндар і каляндар дыяцэзій у Беларусі. Кніга адрасавана як парафіяльным, так і манаскім супольнасцям.
   

pch24  Абортныя лагеры
  ў Германіі
Падчас ІІ Сусветнай вайны функцыянаваў цэнтральны абортны лагер для Вестфаліі.
Інфармацыю аб гэтым падалі журналісты, якія дабраліся да шакіруючых архіваў. Як вынікае з іх аналізу, у 1943–1945 гадах у мясцовасці Вальтроп-Хольтхаўзэн дзейнічаў лагер, у якім пад гнётам масава здзяйснялі аборты. Туды траплялі цяжарныя жанчыны, якія знаходзіліся ў месцах прымусовай працы.
    Вядома, што на тэрыторыі абортнага лагера загінула каля 500 дзяцей.
    Аднак многія жанчыны здолелі нарадзіць. У такіх выпадках немаўлят забіралі ў матуль, каб тыя маглі хутчэй вярнуцца да працы.
aleteia   Служыць дабру
  нават пасля смерці
У Любліне (Польшча) адбылося пахаванне асоб, якія пры жыцці натарыяльным актам аддалі сваё цела для даследаванняў супрацоўнікаў і студэнтаў медыцынскага ўніверсітэта.
На люблінскіх могілках на Майданку ў магілу склалі урны з прахам 21-го донара. Для 18-ці з іх была падрыхтавана пахавальная св. Імша, астатнюю групу пахавалі падчас свецкай цырымоніі.
    Пахаванне было 4-ай падзеяй такога тыпу з часу запуску праграмы донарства ў Люблінскім медыцынскім універсітэце. Яе мэтай з’яўляецца пошук людзей, якія свядома ахвяруюць сваё цела пасля смерці для навуковых даследаванняў і дыдактычных мэт, вынікаючых з навучальных праграм і паслядыпломнай адукацыі, якая праходзіць ва ўніверсітэце.