З каталіцкіх СМІ (196)

Прэса

catholicby2018У абарону
   традыцыйнай сям’і
   У сувязі з небяспекай прапаганды аднаполых зносін сярод непаўналетніх Касцёл у Беларусі заклікае грамадства да захавання Божага права і натуральнага закону.
Экспертная рада па пытаннях жыцця i сям’i пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі выказваецца ў падтрымку агульнанацыянальнага збору подпісаў пад зваротам да прэзідэнта аб прыняцці адмысловай праграмы ў абарону традыцыйнай сям’і. У падрыхтаваным звароце заканадаўцы заахвочваюцца да прыняцця законаў у адпаведнасці з вечна актуальнымі этычнымі нормамі.
    Першая падобная акцыя прайшла ў мінулым годзе.
    За 2 тыдні было сабрана больш за 7 тысяч подпісаў.
   

aleteia   Абраз з кухні
Калі жанчына з мясцовасці Камп’ень (Францыя) вырашыла прадаць абраз, які шмат гадоў вісеў у яе на кухні, высветлілася, што гэта мастацкі шэдэўр.
Эксперты не сумняваюцца, што абраз выйшаў з-пад рукі творцы перыяду Протарэнесансу Чымабуэ. Датуемы 1280 годам, ён даўно лічыўся згубленым. Сёння абраз ацэнены ў 6 мільёнаў еўра і трапіць на аўкцыён.
    Твор пад назвай “Высмеяны Хрыстос” з’яўляецца часткай вялікага дыптыха, які адлюстроўвае 8 сцэн з мукі і ўкрыжавання Пана Езуса. 2 іншыя абразы знаходзяцца “пад апекай” музеяў: “Беззаганную з Дзіцём і двума анёламі” можна ўбачыць у Лонданскай Нацыянальнай галерэі (Вялікабрытанія), а “Бічаванне Хрыста” – у калекцыі Фрыка ў Нью-Ёрку (ЗША).
niedziela logo   Польшча для Афрыкі
Больш за 10 тысяч шчотак і амаль 8 тысяч зубных паст атрымалася сабраць у межах акцыі “для дзяцей з Чада”.
Акцыю зладзіў душпастырскі аддзел Плоцкай дыяцэзіяльнай курыі разам з Місійнай дыяконіяй руху “Святло-Жыццё” Плоцкай дыяцэзіі. Да яе далучыліся школы, парафіі і рэлігійныя таварыствы.
    Ідэя мерапрыемства ўзнікла ў сувязі з трываючым у Паўсюдным Касцёле Надзвычайным місійным месяцам. Сабраныя падчас акцыі рэчы будуць адпраўлены ў місію Байкара ў Чадзе.