З каталіцкіх СМІ (194)

Прэса

kai 201925 гадоў у дарозе
   Мінулым летам 95-гадовая італьянка Эма Маразіні адправілася з роднага Кастыльёнэ дэль Стырэ ў самотнае паломніцтва ў Ясную Гару (Польшча).
“З таго дня, як я была цудам аздароўлена, вырашыла, што буду хадзіць у пілігрымкі. І з 70-га года жыцця кожны год падарожнічаю 3 месяцы, – распавядае спадарыня Эма. – Першым санктуарыем, які я наведала, быў Лурд. Потым Фаціма. Цяпер настала чарга Чанстаховы. Прыношу апошнія плады свайго жыцця Маці Божай: малітву за мір у свеце, за святароў і за моладзь. Гэта самыя важныя намеры, якія можна давяраць толькі Марыі”. У падарожжы ў яснагорскі санктуарый жанчына пераадолела каля тысячы кіламетраў. Яе адметныя знакі – гэта аранжавая камізэлька, кіёк, панама і ружанец. Вандроўніца вязе з сабой таксама невялікую каляску, у якой ёсць усё неабходнае для пілігрыма.

credo 2019   Самаробны
асвечаны мяч
Ліянель Месі атрымаў незвычайны падарунак з Апостальскай Сталіцы.
Футбалісту быў уручаны мяч, зроблены хлопцамі з Мазамбіка. Святы Айцец Францішак асвяціў яго ў Ватыкане. З гэтай нагоды Пантыфік распавёў, што сам у дзяцінстве гуляў з анучай. Месі быў узнагароджаны за тое, што прадстаўляе “футбольныя каштоўнасці ў найчысцейшым стане”: каманднае супрацоўніцтва, салідарнасць і стойкае пераадольванне цяжкасцей. Гэта прызнанне дзяцей і моладзі з сеткі школ “Scholas Occurrentes”, заснаванай папам Францішкам.
pch24   Скандал!
Удзельнікаў перадсінадальнага форуму “блаславіў” шаман.
У калумбійскай Багаце адбыўся 3-ці падрыхтоўчы форум перад Амазонскім сінодам. На яго быў запрошаны шаман, які перад распачаццем нарад “блаславіў” удзельнікаў пасяджэнняў згодна з язычніцкімі рытуаламі. Публіцысты звяртаюць увагу, што г. зв. Instrumentum laboris, падрыхтоўчы дакумент да сходу, характарызуецца надта вялікай паблажлівасцю да традыцыйнай, язычніцкай культуры Лацінскай Амерыкі. Гэта можа сведчыць аб жаданні арганізатараў Сінода ўвесці ў штодзённасць Каталіцкага Касцёла ў гэтым рэгіёне пантэістычных ці ўвогуле шаманскіх матываў.