З каталіцкіх СМІ (193)

Прэса

catholicby2018Князь нябеснага
   войска
   У Мядзелі развіталіся з фігурай св. Міхала Арханёла, якая завяршыла перэгрынацыю па Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Урачыстую св. Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў кс. Юрый Жэгарын – пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку. Ён прыняў фігуру апекуна Касцёла ў Беларусі, каб распачаць яе перэгрынацыю ў Гродзенскай дыяцэзіі.
    Скульптура прывезена з санктуарыя ў Гаргане (Італія), самага знакамітага месца аб’яўленняў св. Міхала Арханёла. Там знаходзіцца адзіная святыня, якая не асвечана рукою чалавека, бо гэта зрабіў сам арханёл.

wiara pl   Нечаканае адкрыццё
Даследчыкі Базельскага ўніверсітэта (Швейцарыя) знайшлі ў сваіх архівах старэйшы ў свеце ліст хрысціяніна.
Улады навучальнай установы высветлілі, што, згодна з новымі даследаваннямі, папірус, які доўгі час знаходзіўся ў іх распараджэнні, можа датавацца 230 годам пасля нараджэння Хрыста. Такім чынам, ён як мінімум на 40 гадоў старэйшы за вядомыя сёння хрысціянскія лісты.
    У папірусе, напісаным на старажытнагрэчаскай мове, чалавек па імені Арыан піша свайму брату Паўлу аб паўсядзённых сямейных справах. Эксперты старажытнасці лічаць, што абодва мужчыны былі маладымі, адукаванымі сынамі мясцовай эліты. Арыан жадае свайму брату, каб яму ўсё ўдавалася “ў Пану”. Акрамя таго, ён просіць перадаць прывітанне маці.
gosc niedzielny   Праваслаўныя
   чэмпіёны
Сёлетнія трыумфатары турніру Вялікага шлема ва Уімблдоне (Вялікабрытанія) з’яўляюцца глыбока веруючымі вызнаўцамі праваслаўя.
Сімона Халеп, пераможца адзіночнай жаночай гульні, належыць да Румынскай Праваслаўнай Царквы. Яна ўдастоена румынскага Крыжа Патрыярхіі, самай высокай узнагароды для свецкіх, а таксама Крыжа св. Андрэя.
    Пераможца Уімблдона ў мужчынскім адзіночным тэнісным туры 32-гадовы Новак Джокавіч з’яўляецца членам Сербскай Праваслаўнай Царквы. Ён узнагароджаны Ордэнам св. Савы першага класа за тое, што актыўна падтрымлівае многія рэлігійныя і сацыяльныя ініцыятывы сваёй Царквы.