З каталіцкіх СМІ (188)

Прэса

catholicby2018Святы Айцец
   блаславіў брэсцкую
   ікону
   Бласлаўленне іконы святых Кірыла і Мятода, арыгінал якой знаходзіцца ў грэка-каталіцкім храме ў Брэсце, адбылося пасля агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 8 мая.
З папам Францішкам сустрэўся Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. “Мы хацелі б, каб абраз святароў-асветнікаў наведаў парафіі і сем’і нашай краіны. Таму я прасіў Папу блаславіць ікону з іх выявай і гэтую душпастырскую ініцыятыву. Ён сказаў, што з радасцю нас бласлаўляе”, – распавёў архімандрыт Гаек. Пасля Святы Айцец звярнуўся да кіраўніка Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі з просьбай: “Маліцеся за мяне, каб я таксама працягваў сваю місію з руплівасцю святых Кірыла і Мятода”.

wiara pl   Жанчына супраць
   духоўных асоб
Іспанская паліцыя затрымала на Маёрцы жанчыну, якая словамі або фізічна напала на больш за 40 ксяндзоў і манаскіх сясцёр.
Паводле службоўцаў, ёй аказалася 46-гадовая грамадзянка Кубы. Акрамя праяўлення агрэсіі адносна людзей жанчына таксама шматразова здзяйсняла акты вандалізму на аб’ектах, кіруемых Каталіцкім Касцёлам: у святынях, катэхетычных класах і грамадскіх установах. З інфармацыі паліцыі вынікае, што ўсе гэтыя ўчынкі яна здзейсніла ў 2018–2019 гадах. Кубінка была затрымана падчас таго, як пабіла працаўніка адной з крам і здзейсніла там крадзеж.
pch24   Забойцы Папялушкі
   стануць перад судом
Зноў будуць прыцягнуты да адказнасці 3-ое былых супрацоўнікаў IV Упраўлення Міністэрства ўнутраных спраў, асуджаныя за забойства кс. Ежы Папялушкі падчас торунскага працэсу.
Акружны суд у Варшаве даследуе, ці былі забойцы капелана Салідарнасці адказнымі таксама за пранікненне ў яго кватэру і падкідванне кампрамітуючых святара матэрыялаў. Камуністычныя чыноўнікі абвінавачваюцца ў ілжывых паказаннях з мэтай падвергнуць кс. Папялушку праследаванню за злачынства. Падсудным прыпісваюць здзяйсненне злачынстваў супраць чалавечнасці.