З каталіцкіх СМІ (185)

Прэса

catholicby2018Дыялог па праблеме
   хатняга насілля
   Круглы стол па пытаннях аказання дапамогі пацярпелым ад уціску ў сям’і прайшоў у Мінску.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, Беларускай Праваслаўнай Царквы, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. У яго межах быў абмеркаваны крытычны блок пытанняў, сярод якіх актуальнасць праблематыкі, прававыя асновы супрацьдзеяння хатняму насіллю, механізмы рэагавання на сітуацыю.
    Па дадзеных МУС, у мінулым годзе колькасць грамадзян, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці за насілле ў сям’і, склала каля 50-ці тысяч. Узбуджана 2586 крымінальных спраў. Ад рук блізкіх загінуў 91 чалавек.

deon   Напад на святара
Падчас вячэрняй св. Імшы ў Эдмантоне (Канада) на цэлебранта наляцеў малады чалавек, паваліў яго на зямлю і пачаў душыць.
Інцыдэнт адбыўся ў парафіі Маці Божай Каралевы Польшчы. У рукі злачынца трапіў а. Марцін Міранюк CMOSIV. На шчасце, святар не пацярпеў, таму што яму на дапамогу своечасова прыйшлі пажылыя парафіянкі, якія прымалі ўдзел у Эўхарыстыі. Жанчыны сталі біць напаўшага кійкамі. Той паслабіў хватку і ўцёк.
    Гэта ўжо 2-гі за апошні час напад на святара ў Канадзе. Некалькі дзён таму ў час св. Імшы нажом быў паранены кс. Клод Гроу з Монрэаля.
niedziela logo   Французская мова
   ў Ватыкане
У Апостальскай Сталіцы слабее значэнне галоўнай да нядаўняга часу мовы дыпламатыі. Францыя хоча змяніць сітуацыю.
Па гэтай прычыне ўзнікла прапанова адкрыць бясплатныя лінгвістычныя курсы для высокапастаўленых чыноўнікаў Рымскай курыі. У гэтай справе было падпісана пагадненне паміж Апостальскай Сталіцай і пасольствам Францыі.
    Сёння вялікая частка Каталіцкага Касцёла з’яўляецца французскамоўнай: не толькі ў Еўропе, але таксама ў Афрыцы і Азіі. Ватыкан усведамляе, што веданне гэтай мовы не толькі карыснае, але і неабходнае.