З каталіцкіх СМІ (183)

Прэса

catholicby2018Будслаўскі фэст 2019
   Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбудуцца 5–6 ліпеня.
Упершыню Будслаўскі фэст будзе адзначацца як прызнаная ЮНЕСКА частка нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва. Яго дэвіз – “Каралева сем’яў, маліся за нас” – суадносіцца з тэмай душпастырскага года, абвешчанай Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі: “Сям’я – крыніца радасці і надзеі моладзі”.

wiara pl   Апаганьванне
   Кальварыі
   Панэўніцкай
Распачалося следства па справе прафанацыі капліц пры базіліцы айцоў францысканцаў у Катавіцах-Панэўніках (Польшча). Незнаёмцы намалявалі пентаграмы і сатанінскія слоганы на помніках і зафарбавалі чорным вочы фігур.
Паліцыя ўжо перадала следчым сабраныя па гэтай справе матэрыялы, перш за ўсё запіс маніторынгу. Гаворка ідзе ўжо не толькі аб абразе рэлігійных пачуццяў і знішчэнні ўласнасці, за якія прадугледжана пакаранне 5 гадоў пазбаўлення волі. З новых даных пракуратуры вынікае, што магло дайсці да злачынства знішчэння гістарычных помнікаў. Вінаватым пагражае за гэта да 10-ці гадоў турмы.
ekai pl   Вялікая пятніца –
   вольны дзень
   у Аўстрыі
Кіраўніцтва краіны канчаткова вырашыла, што кожнай працуючай асобе, згодна з правіламі аб водпусках, належыць асабісты вольны дзень, што зробіць магчымым правядзенне яго адпаведна веравызнанню.
Пра намер выкарыстаць гэты дзень працаўнік павінен будзе праінфармаваць працадаўцу за 3 месяцы. Гэты перыяд карацейшы толькі ў 2019 годзе. “Лыжкай дзёгцю” з’яўляецца толькі тое, што гэта будзе адбывацца за кошт адпускных дзён.