З каталіцкіх СМІ (180)

Прэса

radio vaticanaМанеты з фантана
   Трэві больш
   не для бедных
   “Карытас” Рымскай дыяцэзіі па рашэнні ўлад італьянскай сталіцы праз 2 месяцы страціць прыкладна паўтарамільённую датацыю.
Фантан Трэві – адзін з самых наведваемых і вядомых помнікаў Рыма. Многія турысты, якія прыходзяць сюды, кідаюць у ваду манеты, што павінна забяспечыць ім вяртанне ў Рым. Грошы рэгулярна вылоўліваюць супрацоўнікі кампаніі, адказнай за ўтрыманне гарадскіх фантанаў. З 2001 года гэтыя сродкі служылі фінансавай падтрымкай “Карытас” Рымскай дыяцэзіі. З 1 красавіка адна частка грошай будзе трапляць кампаніі, якая клапоціцца аб фантанах, другую выкарыстаюць для падтрымання добрага стану помнікаў і фінансавання іншых сацыяльных праектаў.

ekai pl   Фрэска супраць
   ксенафобіі
Група маладых мастакоў рыхтуе фрэску, якая будзе прэзентавана падчас св. Імшы на заканчэнне СДМ у Панаме.
Твор уяўляе сабой заклік да салідарнасці і братэрства па-над забабонамі і ксенафобіяй. У ім прадстаўлены Езус, Марыя, а таксама лодка, якая плыве праз мора і ў якой знаходзяцца пяцёра маладых людзей – прадстаўнікі 5-ці кантынентаў. Малюнак складаецца са 153-ох панелей. Каардынатарам праекта з’яўляецца Іван Дэльгада. Яго падапечныя ўпершыню працуюць з выкарыстаннем тэхнікі акрылавага жывапісу, а падрыхтоўка фрэскі з’яўляецца для іх удасканаленнем не толькі мастацкага майстэрства, але і працы ў камандзе.

wiara pl    Адбудзецца
   Міжнародны
   форум моладзі
Падзею, якая пройдзе ў чэрвені ў Рыме, арганізуе Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця.
На форум будуць запрошаны маладыя дэлегаты з усіх канферэнцый епіскапатаў і прадстаўнікі галоўных рухаў і касцёльных супольнасцей. Чакаецца таксама прысутнасць моладзі, якая ў якасці назіральнікаў прымала ўдзел у апошнім сінодзе, каб магла перадаць здабыты там досвед.