З каталіцкіх СМІ (179)

Прэса

catholic newsНаступная
   Еўрапейская
   сустрэча Тэзэ
   пройдзе ў Польшчы
   Будучай сталіцай экуменічнага форуму, які аб’ядноўвае хрысціянскую моладзь з розных краін Еўропы, стане Вроцлаў.
“У час, калі будаванне Еўропы сустракаецца з моцным супраціўленнем, калі ўзрастаюць непаразуменні паміж краінамі, сустрэча ў Польшчы дазволіць тысячам людзей маладога ўзросту адчуць, што ўзаемны давер пабудаваць магчыма”, – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні супольнасці Тэзэ.
Вроцлаў стане 3-ім польскім горадам, які будзе прымаць еўрапейскую хрысціянскую моладзь на навагодняй сустрэчы Тэзэ. У 1999 годзе гэты форум праводзіўся ў Варшаве, а ў 2009 годзе – у Познані.

wiara plТрывае збор
“нежаданых” падарункаў
Людзі могуць выслаць іх у дабрачынны пункт на Яснай Гары (Польшча). Рэчы трапяць у дар патрабуючым.
“Неаднойчы здараецца, што ў якасці святочнага падарунка мы атрымліваем нешта непатрэбнае. У нас гэтыя рэчы не выклікаюць энтузіязму, але ёсць людзі, для якіх яны будуць нагодай для вялікай радасці”, – адзначыў апякун Яснагорскага дабрачыннага пункта а. Шыман Ботуль OSPPE. Святар заўважыў таксама, што дапамогай, арганізаванай гаспадарамі яснагорскага санктуарыя – айцамі паўлінамі – карыстаюцца, у першую чаргу, шматдзетныя сем’і, бяздомныя і беспрацоўныя.

radio vaticanaСамая вялікая
працэсія Трох Каралёў
Шэсце ў акружэнні персанажаў з разнастайных казак і фільмаў прайшло вуліцамі Мадрыда (Іспанія).
Традыцыйную працэсію адкрыла вялікая калядная зорка. Галоўнай тэмай у гэтым годзе стала сіла мастацтва: музыкі, жывапісу, тэатра, танца. У шэсці прынялі ўдзел дзясяткі акцёраў і музыкантаў. Тры Каралі, згодна звычаю, шчодра кідалі цукеркі. Іх карэты былі аздоблены 30-цю тысячамі лістоў ад жыхароў горада.
Сваімі каранямі іспанская працэсія сягае сярэдзіны XIX стагоддзя. Першы ўспамін аб прадстаўленні прыбыцця магаў з Усходу паходзіць з 1855 года. Аднак самым старэйшым шэсцем Трох Каралёў у Іспаніі лічыцца тое, якое з 1866 года арганізуюць у горадзе Алька каля Алікантэ.