З каталіцкіх СМІ (178)

Прэса

catholicby2018Папу Францішку
споўнілася 82 гады
   У свой Дзень нараджэння Святы Айцец атрымаў віншаванні ад кіраўнікоў дзяржаў, рэлігійных лідараў, прадстаўнікоў свету навукі, мастацтва і многіх іншых людзей з усяго свету.
Па традыцыі віншаванні Пантыфіку скіравала старажытная рымская кандытарская “Hedera”, супрацоўнікі якой перадалі ў Ватыкан спецыяльны торт са смакам манга, упрыгожаны выявай Папы ў атачэнні моладзі. Такое аздабленне стала выразам падзякі Святому Айцу за клопат аб маладым пакаленні і адначасова напамінам пра звязаныя з моладдзю значныя падзеі ў жыцці Касцёла: Сінод Біскупаў, які прайшоў у кастрычніку, і Сусветныя дні моладзі, якія хутка распачнуцца ў Панаме.

wiara plВатыкан у сэрцы Татраў
Ледзяная святыня на Хрэбіеноку (Славакія) пабудавана па ўзоры рымскай базілікі св. Пятра і каланады Берніні.
Ужо 6-ты год запар незвычайныя святыні, схаваныя ў цені велічных заснежаных Высокіх Татраў, захапляюць усё большым і большым размахам.
На гэты раз ледзяная базіліка сягае ажно 11-ці метраў у вышыню. Для яе ўзвядзення выкарыстана 1800 блокаў лёду агульнай вагой 225 тон. Каб пабудова магла выстаяць да канца сакавіка, быў сканструяваны спецыяльны купал дыяметрам 25 метраў, дзе падтрымліваецца неабходная тэмпература.
Татранская базіліка выканана вядомым скульптарам Адамам Бакашам з групай 16-ці славацкіх, чэшскіх і іспанскіх разьбяроў.

ekai pl“Дар моладзі” дабраўся
да Злучаных Штатаў
Прыгожы польскі паруснік падарожнічае вакол свету з мая 2018 года.
Судна выплыла з Польшчы і за гэты час наведала, між іншым, Данію, Эстонію, Нарвегію, Азербайджан, Сінгапур, Кітай, Японію, Сенегал, Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку. Экіпаж складаецца з маладых людзей – студэнтаў Марскога ўніверсітэта і вучняў марскіх школ у Шчэціне і Свінавусці. Мэтай дадзенай акцыі з’яўляецца ўшанаванне сотай гадавіны незалежнасці Польшчы і папулярызацыя краіны ў свеце.
Праз некалькі месяцаў “Рэйс незалежнасці” завершыцца ў родным порце ў Гдыні.