З каталіцкіх СМІ (169)

Прэса

catholicby2018У Рыме абмяркуюць
лёс зачыненых касцёлаў

   З гэтай мэтай адбудзецца 2-дзённая міжнародная канферэнцыя, удзельнікі якой разгледзяць феномен месцаў культу, якія больш не выкарыстоўваюцца.
Падчас канферэнцыі пад назвай “Бог тут больш не жыве? Праца з месцамі культу і комплекснае кіраванне спадчынай Касцёла” сабраныя засяродзяцца на пошуку рашэнняў сур’ёзнай і актуальнай, асабліва для Заходняй Еўропы, праблемы закрыцця касцёлаў і іх новага прызначэння.

catholic newsНацыянальнае
чытанне Бібліі

   
Паводле рашэння хрысціянскіх Цэркваў і Украінскага біблійнага таварыства, 2018 год быў аб’яўлены ва Украіне Годам Божага Слова. Адным з мерапрыемстваў, запланаваных з гэтай нагоды, стала бесперапыннае чытанне Святога Пісання.
Падчас акцыі, якая праходзіла ў Кіеве, Біблія была прачытана ўслых ад пачатку да канца і без перапынкаў прыкладна 350-цю чытальнікамі: кіраўнікамі цэркваў і святарамі з усёй краіны, вядомымі дзеячамі культуры, прадстаўнікамі ўлады і замежнымі гасцямі. Божае слова гучала на ўкраінскай і рускай, старажытнаяўрэйскай, старажытнагрэчаскай, стараславянскай і лацінскай, а таксама на многіх сучасных замежных мовах.
    Акцыя “Нацыянальнае чытанне Бібліі” таксама намінавана ў Нацыянальны рэестр рэкордаў Украіны як самае масавае і самае працяглае мерапрыемства з чытання ўслых.

ekai plПенсіянеры евангелізуюць
праз “BlaBlaCar”

   
Французская сямейная пара, якая часта вандруе, беручы з сабой спадарожнікаў, пастанавіла выкарыстоўваць супольныя паездкі для евангелізацыі новых знаёмых.
72-гадовыя сужэнцы Мары-Франс і Губерт штогод пераадольваюць аўтамабілем 30-40 тыс. кіламетраў, галоўным чынам наведваючы сваіх дзяцей і ўнукаў. Згодна з моднымі ў Францыі сумеснымі паездкамі, каб зэканоміць на дарожных выдатках, яны часта бяруць з сабой спадарожнікаў, дамаўляючыся праз папулярную паслугу “BlaBlaCar”.
    Сужэнцы перакананыя, што іх спадарожнікі папярэдне “падрыхтаваныя і пасланыя Богам”. Кіроўца разам з жонкай запрашаюць іх да супольнай малітвы перад адпраўленнем, а падчас дарогі частуюць закускамі.