З каталіцкіх СМІ (166)

Прэса

catholic newsУсё пра
Яна Паўла II

   У Польшчы ідзе распрацоўка “Вайтыла-партала”, які будзе поўным інтэрнэт-каталогам матэрыялаў, звязаных з асобай Яна Паўла II, што дакументуюць яго жыццё і вучэнне.
Партал ствараецца ў 4-ох напрамках: папулярызацыя – матэрыялы, прыдатныя для кінарэжысёраў, журналістаў і інстытутаў культуры; адукацыя – тое, што можа спатрэбіцца настаўнікам і катэхетам; навука – для тых, хто вывучае спадчыну св. Яна Паўла II; і сектар для тых, хто прыватна зацікаўлены жыццём і вучэннем Папы.
    WORTAL JP2 будзе запушчаны ў 2020 годзе, да 100-годдзя з дня нараджэння Папы паляка.

radio vaticana“Аўстралійская калекцыя”
каталагізавана

   
“Аўстралія. Індзейская калекцыя Ватыканскіх музеяў” – пад такой назвай выйшаў каталог экспанатаў папскага мастацкага збору, прысвечаны гісторыі і культуры карэнных народаў далёкага кантынента.
Каталог знаёміць з гісторыяй фарміравання калекцыі, якая сёння налічвае каля 300 экспанатаў. Культура кантынента аналізуецца ў разнастайных аспектах праз прызму ўкладу навукоўцаў рознага паходжання і ў цесным супрацоўніцтве з прадстаўнікамі карэнных народаў Аўстраліі. Этнаграфічны музей быў створаны папам Піем ХІ, каб паказаць багацце культурных, мастацкіх і духоўных традыцый розных народаў. Спачатку музейны комплекс знаходзіўся ў Рыме, а затым быў перанесены ў Ватыкан.

ekai pl“Больш чым
адзін дзень”

   
Пад такой назвай UNICEF у Польшчы распачынае кампанію, накіраваную на збор сродкаў для ратавання здароўя і жыцця нованароджаных і забеспячэння маці адпаведнай перынатальнай апекай.
Згодна з данымі Дзіцячага фонду ААН, штодзённа ў свеце памірае каля 7 000 немаўлят. Больш за 80% смяротных выпадкаў выкліканы заўчаснымі родамі, ускладненнямі падчас родаў ці інфекцыямі.
    Дзеці з багацейшых краін маюць нават у 50 разоў большую верагоднасць выжыць у першы месяц жыцця, чым дзеці з найбяднейшых рэгіёнаў свету. Немаўляты, народжаныя ў Японіі, Ісландыі і Сінгапуры маюць самыя высокія шансы на выжыванне, а ў Пакістане, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы і ў Аўганістане – самыя нізкія.