З каталіцкага друку (161)

Прэса

radio vaticanaДакумент
моладзі аб Касцёле
прадстаўлены
ў Ватыкане

   У ім распавядаецца пра тое, як выглядаюць Касцёл і свет вачамі маладога пакалення, а таксама якія чаканні адносна служэння Касцёла маюць маладзёны.
Дакумент з’яўляецца падсумаваннем перадсінадальных дэбатаў моладзі з усяго свету, што трывалі апошні час. Складаецца з 3-ох частак. Першая прысвечана выклікам і магчымасцям, якія стаяць перад сучаснай моладдзю; другая распавядае пра веру і пакліканне, праніклівасць і спадарожнічанне маладым; трэцяя – аб фармацыйных і душпастырскіх дзеяннях Касцёла.
    Гэта першы ў гісторыі ватыканскі дакумент, цалкам падрыхтаваны маладымі людзьмі. У Пальмовую нядзелю ён быў перададзены папе Францішку. Гэта зрабіў прадстаўнік Панамы – краіны, дзе ў наступным годзе пройдуць Сусветныя дні моладзі.

ekai plКаля сотні тысяч
чалавек вырушылі на
Экстрэмальны
Крыжовы шлях

   
Набажэнства адбывалася на тэрыторыі 18-ці розных краін у больш за 300 мясцовасцях. Для гэтай мэты было падрыхтавана звыш 700 трас.
У бягучым годзе сваё бла- слаўленне ўдзельнікам Экстрэмальнага Крыжовага шляху перадаў Святы Айцец Францішак. Пантыфік заахвоціў іх даверыць Хрысту сябе, свае сем’і, сяброў і непрыяцеляў, каб у кожным з іх пасяліўся супакой і моц укрыжаванага і ўваскрослага Хрыста.

wiara plМаладыя палякі
самыя рэлігійныя
ў Еўропе

   
82% палякаў ва ўзросце 16–29 гадоў дэкларуюць сябе католікамі.
З думкай аб сёлетнім Сінодзе Біскупаў на тэму моладзі Універсітэт св. Марыі ў Твікенгеме (Вялікабрытанія) і Каталіцкі інстытут у Парыжы (Францыя) падрыхтавалі справаздачу пра рэлігійнасць маладых еўрапейцаў. Рэзультаты паказваюць, што палякі з’яўляюцца сёння найбольш набожным народам старога кантынента. На 2-ім месцы знаходзяцца літоўцы, на 3-ім – славенцы, а на наступным – ірландцы.
    Даследаванне таксама высветліла працэнт католікаў, якія па меншай меры раз на тыдзень, за выключэннем важных свят, удзельнічаюць у св. Імшы. Тут таксама лідарамі з’яўляюцца палякі.