З каталіцкага друку (157)

Прэса

catholicby2018Італьянцы больш
   за ўсё давяраюць
   Папе Рымскаму

   77% апытаных маюць “вялікі” або “вельмі вялікі давер” да Святога Айца Францішка. Пасля яго ў “рэйтынгу даверу” ідуць службы парадку і школы. Касцёлу як інстытуту давярае 42% апытаных (5-е месца).
УДаследаване на тэму “Італьянцы і дзяржава” было праведзена ў 20-ты раз. Па запыце мясцовага штодзённіка “Рэпубліка” Інстытут “Дэмас” апытаў 1211 італьянцаў з намерам высветліць, наколькі яны давяраюць аб’яднанням, інстытутам і арганізацыям. У 2016 годзе папа Францішак таксама займаў 1-е месца ў апытанні. Тады аб даверы да Пантыфіка заявілі 82% рэспандэнтаў.

radio vaticanaДамы для бедных
пабудуюць з элементаў
папскага алтара

   
Для гэтай мэты будуць выкарыстаны дэталі канструкцыі вялікага палявога алтара, на якім папа Франці- шак цэлебраваў св. Імшу ў парку О’Хігінса ў Санцьяга-дэ-Чылі.
Ён будзе разабраны ў бліжэйшыя дні. Плануецца задзейнічаць у справу каля 1300 драўляных пліт. Цэлебрацыя Эўхарыстыі стала першым важным пунктам апостальскай пілігрымкі Пантыфіка ў Чылі. У ёй прынялі ўдзел больш за 400 тыс. чалавек.

wiara plАпостальская Сталіца
дэбютуе на
Міжнароднай
біенале архітэктуры

   
Ватыканскі павільён будзе спраектаваны па прыкладзе капліцы з 1920 года, што знаходзіцца на т. зв. “Лясных могілках” у Стокгольме. Свае праекты запрошаны прадставіць 10 вопытных архітэктараў, якія паходзяць, між іншым, з Італіі, Іспаніі, Бразіліі, Японіі і Парагвая.
Паводле задумы, капліца, якая часта атаясамліваецца толькі з касцёльнай прасторай, павінна быць размешчана ў натуральным адасобленым асяроддзі: у лесе, які з’яўляецца метафарай вандроўкі праз жыццё. Апостальская сталіца хоча такім чынам падкрэсліць важнасць дыялогу паміж архітэктурай і духоўнасцю, а таксама, спасылаючыся на прыроду, звярнуць увагу на пасланне, заключанае ў энцыкліцы папы Францішка “Laudato si´”.