З каталіцкага друку (156)

Прэса

catholic newsПасол Беларусі
прыСвятым Пасадзе
наведаў Ватыкан

   Пасол Сяргей Алейнік прыняў удзел у аўдыенцыі для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы.
У рамках візіту адбылася кароткая размова з Пантыфікам. Былі абмеркаваны актуальныя пытанні далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, а таксама сітуацыі ў рэгіёне.
    Падчас рабочай сустрэчы з прэфектам Ватыканскай апостальскай бібліятэкі кс. Чэзарэ Пасіні беларускі дыпламат перадаў у дар Ватыканскай бібліятэцы ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.

radio vaticanaПапа Францішак запрасіў
бедных у цырк

   
Больш за 2 000 патрабуючых, бяздомных, бежанцаў і зняволеных наведалі прадстаўленне, арганізаванае пры супрацоўніцтве з Цыркам Медрана.
У ходзе нядаўняй размовы з акцёрамі трупы падчас агульнай аўдыенцыі Святы Айцец выказаў ім удзячнасць за мастацтва цырка і падзякаваў за прыгажосць, якую яны нясуць людзям. Пачуўшы гэта, некаторыя дабрачынцы выйшлі з ініцыятывай, якую назвалі “Circo Solidarietà” (“Цырк салідарнасці”), і купілі для бедных усе білеты на прадстаўленне. Побач з цыркам-шапіто была адкрыта мабільная амбулаторыя ватыканскай медслужбы, даючы запрошаным магчымасць абследавацца.

catholicby2018Выратаваны архіў
гродзенскіх брыгітак

   
Сярод захаваных дакументаў – статуты ордэна, падрабязныя рэгламенты жыцця манахінь, зборнікі малітваў і спеваў, інвентары маёмасці, што належала кляштару.
Каштоўныя дакументы 2 гады таму выявіла ў Гродне прафесар Марыя Каламайска-Саед з Польшчы. Іх удалося захаваць дзякуючы ўдзелу Музея Падляшша ў Беластоку. Выратаваныя дакументы перададуць у Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей. У канцы 2018 года там плануецца правядзенне выстаўкі з экспазіцыяй архіва брыгітак.