З каталіцкага друку (128)

Прэса

Ірландскі ляснічы высадзіў
   хвойнік у форме крыжа


   Кампазіцыя дасягае 100 метраў у даўжыню і 70 метраў у шырыню. Любавацца кельцкім хрысціянскім сімвалам з вышыні можна каля 70-ці гадоў.
Аўтар незвычайнай выявы сярод ляснога масіву – мясцовы ляснічы Лайам Эммеры. Сваю працу ён распачаў 10 гадоў таму. На працягу некалькіх гадоў высаджваў хвойныя дрэвы з жоўтымі і аранжавымі іголкамі. Пра гэта ведала толькі жонка Лайама. Яна і пацвердзіла дадзеную інфармацыю, бо сам ляснічы загінуў у 2010 годзе.

Ватыкан пачынае
рыхтавацца да
Божага Нараджэння

   
Неўзабаве на галоўнай ватыканскай плошчы адбудзецца ўрачыстая інаўгурацыя святочнага дрэва і ясляў.
25-мятровая елка сёлета будзе дастаўлёна ў Ватыкан з ваколіц мястэчка Скурэле. Святочнае дрэва ўпрыгожаць керамічныя шары, зробленыя дзецьмі з анкалагічных аддзяленняў італьянскіх педыятрычных бальніц. Яслі для галоўнай ватыканскай плошчы стануць дарам Касцёла і ўладаў Мальты. Сцэнаграфія стаенкі нагадае тыповыя мальтыйскія краявіды.
    У інтэр’ер змесцяць лодку, якая павінна прыпамінаць не толькі пра традыцыйны для гэтага вострава рыбацкі промысел, але і пра сітуацыю шматлікіх бежанцаў, якія ў пошуках новага жыцця спрабуюць пераадолець Міжземнае мора.

Старажытнае распяцце
з XIV ст. вярнулася
ў базіліку св. Пятра

   
Крыж – адзін з нямногіх захаваных прадметаў, што знаходзіліся ў першапачатковай ватыканскай базіліцы, збудаванай у IV ст.
Распяцце выканана невядомым майстрам. Уяўляе сабой укрыжаванага Езуса, пальцы ног якога курчацца ад болю, вены набухаюць ад напружання, а грудная клетка падымаецца ў апошнім спазме агоніі. Торс і ногі выразаны з пня грэцкага арэха. Галава і рукі створаны асобна з таго ж дрэва. Адрэстаўраванае драўлянае распяцце змесцяць у капліцы Найсвяцейшага Сакраманту.