З каталіцкага друку (120)

Прэса

На СДМ зарэгістравалася
амаль 600 тыс. чалавек
са 185-ці краін свету

   Колькасць патэнцыйных удзельнікаў ужо стала рэкорднай. На папярэднія фестывалі ў Мадрыдзе і Рыа-дэ-Жанейра рэгістраваліся адпаведна 420 і 355 тыс. чалавек.
Аднак у Кракаве чакаюць каля 1,5–2 млн. гасцей, паколькі большасць з іх папярэдне не праходзіць рэгістрацыю. Сярод зафіксаваных удзельнікаў – больш за 5 тыс. беларусаў.
    Мерапрыемствы ў межах СДМ будуць праводзіцца, у асноўным, на польскай і англійскай мовах, але таксама і на нацыянальных мовах, у тым ліку на беларускай, рускай і украінскай. У апошні дзень ліпеня моладзь прыме ўдзел у св. Імшы, якую будзе цэлебраваць папа Францішак.

Бенедыкт XVI
адзначыць 65-годдзе
святарскага пасвячэння

“Святарства – гэта не «проста функцыя», а сакрамант: Бог карыстаецца чалавекам, каб праз яго прысутнічаць сярод людзей і дзейнічаць на іх карысць”, – зазначыў Папа на пенсіі Бенедыкт XVI.
Марш для жыцця ў Познані сабраў каля 5-ці тысяч чалавек. Вітаючы яго ўдзельнікаў, Пантыфік спаслаўся на дэвіз акцыі (“З сям’ёй найлепш”) і выказаў пажаданне, каб яны здолелі пераканаць многія асяроддзі ў тым, што кожнае зачатае дзіця – гэта непаўторны дар для сям’і і грамадства. Акрамя таго, заахвоціў папулярызаваць сапраўдныя людскія, маральныя і духоўныя каштоўнасці ў абароне чалавека і сям’і, а асабліва шанаваць жыццё ад яго зачацця да натуральнай смерці.

Святы Айцец прывітаў
удзельнікаў маршу
ў абарону жыцця

Папа Францішак выказаў задавальненне тым, што шматлікая колькасць лю- дзей выйшла на вуліцы гарадоў Польшчы і іншых краін свету, каб абвяшчаць любоў да Божага стварэння.