З каталіцкага друку (113)

Прэса

У Мексіцы памёр
апошні Крыстэрос

   Апошні Крыстэрос, адзін з тых, хто змагаўся з пераследуючым Касцёл рэжымам у 20-х і 30-х гадах ХХ стагоддзя, памёр ва ўзросце 103 гады.
   
   Могілкі, дзе быў пахаваны апошні салдат Крыстэрос, знаходзіцца побач з сядзібай арганізацыі “Нацыянальная гвардыя Крыстэрос”. Яна ставіць перад сабой мэту захавання памяці аб хрысціянскіх паўстанцах. Бунт выбухнуў у 1926 годзе, пасля таго, як мексіканскі прэзідэнт Эліяс Кальес увёў антыкаталіцкае заканадаўства. Яно пазбаўляла святароў права голасу і нават права на нармальны судовы працэс. Кожны католік мог быць арыштаваны за абвяшчэнне сваёй веры, апрананне духоўнай вопраткі ці сустрэчу на малітве па-за будынкам касцёла.

radio-vaticanaЗвон Міласэрнасці
для Сусветных дзён моладзі

   Звон Міласэрнасці, які быў адліты польскім Пшэмыслі, размесцяць на кракаўскім “Campus Misericordiae”, дзе пройдуць галоўныя сустрэчы з папам Францішкам падчас Сусветных дзён моладзі.
   
   

   “Звон павінен быць галоўным сімвалам сустрэчы Францішка з маладымі людзьмі з усяго свету. Мы выбралі 500-кілаграмовы звон, бо частата яго гуку аналагічна той, на якой мы размаўляем і спяваем, што робіць тон вельмі прыязным для чалавечага вуха”, – адзначыў Пётр Альшэўскі, уладальнік студыі, дзе праходзіла адліўка.
    На Звоне Міласэрнасці будуць змешчаны гербы Францішка, Яна Паўла II, кардынала Станіслава Дзівіша, арцыбіскупа Кракаўскага, і сімвал Сусветных дзён моладзі.
   
У сядле да Францішка
   З санктуарыя Божай міласэрнасці ў Лагеўніках вырушыла конная пілігрымка, якая па Дарозе міласэрнасці дабярэцца да плошчы св. Пятра.
   Кожны з наезнікаў вязе ў сэрцы ўласную інтэнцыю, але ўсе згодна прызнаюць, што самымі важнымі ў малітвах будуць просьбы аб здароўі для сябе, сваіх сем’яў і коней, якіх яны ўспрымаюць як членаў сям’і і праца якіх з’яўляецца, шчыра кажучы, крыніцай даходу.
    Падчас урачыстасці ўсіх наезнікаў і коней блаславіў кард. Станіслаў Дзівіш, які пажадаў ім добрай і бяспечнай дарогі. Перад распачаццем пілігрымкі быў зачытаны фрагмент булы Папы, якая абвяшчае Год міласэрнасці, і кожны прайшоў праз Дзверы міласэрнасці.