З каталіцкага друку (95)

Прэса

Новая энцыкліка
папы Францішка

   Зямля, нашая сястра, “пратэстуе супраць зла, якое мы ёй прычыняем праз неадпаведнае выкарыстанне і марнатраўную эксплуатацыю даброт”, – напісаў папа Францішак у энцыкліцы “Laudato si” (Будзь пахвалёны), прысвечанай, як растлумачыў, “клопату пра супольны дом”.
   
   У дакуменце, які складаецца з 190 старонак, Папа заклікаў да “экалагічнага навяртання”. Тытул энцыклікі – гэта словы з песнапенняў св. Францішка з Асізі. Папа сказаў, што згодна з яго прыкладам абавязковым з’яўляецца спалучэнне клопату пра асяроддзе са шчырай любоўю да чалавека і з пастаяннай зацікаўленасцю праблемамі грамадства.


18 кастрычніка кананізацыя
бацькоў св. Тэрэзы
ад Дзіцятка Езус

   Упершыню ў гісторыі падчас адной урачыс-тасці будуць кананізаваны сужэнцы.
   Падставай для іх кананізацыі стаў цуд малой Кармэн Пэрэз Понс, народжанай 15 кастрычніка 2008 г. у Валенсіі ў Іспаніі ва ўспамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус і за чатыры дні да кананізацыі Людвіка і Зэліі Марцін (бацькоў св. Тэрэзы). Яна нарадзілася заўчасна і таму мела шмат праблем са здароўем, у тым ліку кровазліццё ў мозг. Яе бацькі маліліся аб цудзе праз заступніцтва бацькоў св. Тэрэзы.
   

30 тысяч славакаў
у манастырах

   У межах Года кансэкраванага жыцця манахі і манахіні ў Славакіі арганізавалі дзень адчыненых дзвярэй.
   Больш за 30 тысяч чалавек наведалі ў мінулую суботу славацкія манастыры. Кансэкраваныя асобы падрыхтавалі для гасцей насычаную праграму. Але аказалася, што славакі не шукалі ў манастырах нейкіх цікавінак. Найбольшай “папулярнасцю” ў гасцей карысталася малітва і магчымасць даручыць манахам і манахіням асабістыя малітоўныя інтэнцыі.