З каталіцкага друку (92)
Прэса
Узнікне бібліятэка Ёзэфа
Ратцынгера – Бенедыкта XVI Бібліятэка будзе адкрыта ў верасні ў Ватыканне. Кнігазбор налічвае пакуль тысячу пазіцый на розных мовах. У значнай ступені яны з’яўляюцца падарункам самога Папы.
Адкрыццё бібліятэкі было абвешчана падчас прэзентацыі кнігі “Бенедыкт XVI. Слуга Бога і людзей” (“Benedetto XVI. Servo di Dio e degli uomini”). У ёй змешчаны разважанні вучняў і супрацоўнікаў Папы на пенсіі з нагоды 10-й гадавіны яго выбару на Пасад св. Пятра. †
Падрыхтоўка да “Ночы касцёлаў” У гэтым годзе яна адбудзецца ў розных краінах Еўропы 29 мая. У падзеі прыме ўдзел некалькі тысяч святынь. У гэты дзень многія святыні будуць адчынены ноччу, а ў некаторых можна будзе паглядзець месцы, якія звычайна недаступны наведвальнікам. Акрамя магчымасці наведаць святыні і памаліцца ў іх, будуць запланаваны таксама разнастайныя культурныя падзеі: канцэрты, тэатральныя спектаклі, выставы ці сустрэчы з цікавымі людзьмі.
Сёлетнім дэвізам мерапрыемства будуць словы з псалма 139: “Сама цемра не будзе цёмнай для Цябе, а ноч, як дзень, заяснее: змрок для Цябе, як святло” (Пс 139, 12).
170-я гадавіна евангелізацыі
Касцёла ў Габоне Да сапраўднага і адважнага абвяшчэння Хрыста па прыкла-дзе першых евангелізатараў заклікаў папа Францішак Касцёл у Габоне. Ён якраз адзначае 170-годдзе евангелізацыі. У пасланні Папа зрабіў акцэнт на неабходнасць будавання сапраўднай еднасці і братэрскага супрацоўніцтва ў Касцёле Габона. Прыгадаў, што ён з’яўляецца “Божай сям’ёй” і, што з гэтага вынікае, не можа падлягаць якімсьці племянным ці этнічным уплывам, якія супярэчаць Евангеллю.
Францішак прыгадаў пра актыўны ўдзел свецкіх у душпастарскай дзейнасці, заахвочваючы да лепшай фармацыі не толькі мясцовага духавенства, але і свецкіх вернікаў.