З каталіцкага друку (68)

Прэса

Папа Францішак атрымае
Кнігу сведчанняў

   Падчас кананізацыйных урачыстасцей 27 красавіка ў Ватыкане стыпендыяты фонду “Справа новага тысячагоддзя” Іяана Собань і Марцін Гавліта ўручаць папе Францішку спецыяльную кнігу, у якой запісаны некалькі дзясяткаў тысяч пастаноў, падзяк і просьбаў да св. Яна Паўла II.
   
    У спецыяльна вызначаных пунктах найбуйнейшых гарадоў Польшчы кожны ахвотны мог зрабіць запіс у Кнігу пры дапамозе спецыяльнай электроннай ручкі.
    На дадзены момант у Кнігу разам з СМС і е-мэйламі трапіла амаль 30 000 сведчанняў. У сувязі з вытворчым працэсам частка з іх, запісаная да 8 красавіка, ужо была перададзена Польскай фабрыцы каштоўных папер АТ, якая падрыхтуе папяровую версію Кнігі.
    Усе запісы будуць змешчаны на спецыяльных каменных дысках DVD, якія могуць вытрываць нават 1000 гадоў. Экзэмпляры Кнігі і дыскі будуць перавезены ў Ватыкан і ўручаны падчас кананізацыйных урачыстасцей як дар ад палякаў.

Перэгрынацыя крыжа з Лампедуза
   Крыж з Лампедуза, які выражае пакуты сотняў тысяч эмігрантаў, перажывае незвычайную перэгрынацыю па касцёлах і цэнтрах дапамогі ва ўсёй Італіі. Крыж, зроблены з дрэва лодак, якія пацярпелі крушэнне, збіты цвікамі з тых самых лодак, быў зроблены на востраве, які для эмігрантаў сімвалізуе вароты Еўропы і пачатак лепшага жыцця. Перад распачаццем перэгрынацыі амаль трохметровы крыж паблаславіў Святы Айцец Францішак.
   
    Ініцыятар пілігрымкі крыжа з Лампедуза – Арнольдо Моска Мандадоры, які падкрэслівае, што ініцыятыва паўстала падчас малітвы сярод эмігрантаў і з’яўляецца не толькі заахвочваннем да новага адкрыцця значэння крыжа, але і заклікам да большай салідарнасці з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе. Крыж мае 2,80 см у вышыню і важыць 60 кг. Ён быў выкананы з двух кавалкаў лодкі афрыканцаў, якія пацярпелі крушэнне.
    Толькі на працягу апошніх дзён да берагоў Італіі дабралася больш за 4 тысячы эмігрантаў, у большасці з Афрыкі. З пачатку года іх налічваецца ўжо больш за 15 тысяч, а гэта ў пяць разоў больш, чым у мінулым годзе.