“У Савецкім Саюзе надзея”
Кс. Марэк Ганцарчык
03/2013
Галоўны рэдактар падымае ў сваім артыкуле тэмы, якія, на жаль, не згаджаюцца з хрысціянскім вучэннем, а свет выказваецца за іх. Як кажа сам аўтар: “Часам можа ўзнікнуць уражанне, што ўжо ніхто не здольны стрымаць мяжу, якая няспынна перасоўваецца ў бок таго, што грэшнае і не згоднае з натурай”. У сваім слове рэдактара кс. Марэк прыгадвае пра італьянскі Вярхоўны суд, які дазволіў выхаванне дзяцей гомасексуальным парам. Што праўда, у каментарыі на гэтую пастанову старшыня Папскай рады па справах сям’і абп Вінчэнца Палья сказаў, што ў такой сітуацыі дзеці становяцца “таварам”, але яго словы не змянілі рашэння суда. Аўтар прыгадвае таксама падобную сітуацыю ў Францыі. Не засталася без увагі і акцыя Вялікага аркестра святочнай дапамогі, арганізатары якіх сваімі выказваннямі выклікалі дыскусію аб эўтаназіі. Кс. Марэк разважае, ці ўдасца спыніць гэтыя і падобныя шаленствы? Халодная ацэнка сітуацыі падказвае, што абсалютна не. У канцы аўтар падсумоўвае, што надзею, аднак, дае навейшая гісторыя. У 80-х гадах мінулага стагоддзя толькі зусім нямногія прадбачылі распад камуністычнай сістэмы. Савецкі Саюз – здавалася паўсюдна – будзе трываць вечна. Сёння ад той магутнасці не засталося і следу. †