З каталіцкага друку (5)

Прэса

49\2010 г. Біскуп Юзаф Гуздэк – палявым біскупам
    Наступнікам палявога біскупа Тадэвуша Плоскага, які трагічна памёр ў смаленскай катастрофе 10 красавіка 2010 г., стаў біскуп Юзаф Гуздэк. Ён будзе пятым у гісторыі палявым біскупам польскіх войскаў. На працягу 6 год выконваў функцыю дапаможнага біскупа кракаўскага Мітрапаліта кардынала Станіслава Дзівіша.

12/2010 Знакам Бога з’яўляецца дзіця
    Святы Айцец Бэнэдыкт у сваім казанні звяртае ўвагу на тое, што Бог прыйшоў на гэты свет безабаронным дзіцём. “Знакам Бога з’яўляецца тое, што дзеля нас Ён робіць сябе малым. Гэта спосаб Яго панавання. Ён не прыходзіць у моцы і знешняй велічы. Ён прыходзіць як безабароннае дзіця, якому патрэбна наша дапамога. Ён не хоча адолець нас сілаю. Ён робіць так, што мы не баімся Ягонай велічы. Ён просіць у нас любові”, – акцэнтуе сваю ўвагу Святы Айцец.

   12/2010 Урачыстае святкаванне 85-годдзя Пінскай дыяцэзіі
    28 кастрычніка 2010 гю Пінская дыяцэзія адзначыла 85-годдзе свайго існавання. Падчас урачыстасцяў асабліва адзначаны былі дваіх – Божы слуга біскуп Зыгмунт Лазінскі і кардынал Казімір Свёнтэк. З 2 лістапада 1917 г. біскуп Лазінскі быў прызначаны мінскім ардынарыем. Пасля Рыжскай мірнай дамовы кс. біскуп пасяліўся ў Навагрудку і надалей кіраваў Мінскай дыяцэзіяй. 12 верасня 1925 г. біскуп Зыгмунт Лазінскі адкрыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску.28 кастрычніка 1925 г. папа Пій ХІ зацвердзіў новаўтвораную Пінскую дыяцэзію. Кс. біскуп Лазінскі памёр 26 сакавіка 1932 г. і быў пахавану ў пінскай катэдры. Наступнымі кіраўнікамі дыяцэзіі стаў кс. біскуп Казімір Букраба (памёр 7 мая 1946 г.). Пасля Другой сусветнай вайны біскупская курыя знаходзілася ў Драгічыне над Бугам, справамі касцёла на Беларусі займаліся генеральныя вікарыі – кс. Ян Васілеўскі, кс. Вацлав Пянткоўскі, кс. Казімір Свёнтэк. 13 красавіка 1991 г. папа Ян Павел ІІ устанавіў сучасныя межы Пінскай дыяцэзіі, дзе пражывае каля 50000 вернікаў. У 1991 г. кс. Казімір Свёнтэк быў прызначаны пінскім біскупам і арцыбіскупам мінска-магілёўскім. Праз чатыры гады ён стаў кардыналам. Кардынал Казімір Свёнтэк стварыў касцёльныя структуры на Беларусі, аднавіў дзейнасць Пінскай семінарыі, заснаваў выдавецтва “Pro Christo”, рэдакцыі некалькіх каталіцкіх часопісаў. У Пінскай дыяцэзіі кс. кардынал аднавіў набажэнства да Божай Маці цераз каранацыю папскімі каронамі цудадзейных абразоў Божай Маці ў Брэсце і Лагішыне, цераз абвяшчэнне дыяцэзіяльнага санктуарыя ў Лагішыне. Ён распаўсюдзіў набажэнства да святога Андрэя Баболі.