Слова для Жыцця (209)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Вера з’яўляецца крыкам; нявер’е – падаўленнем гэтага крыку, своеасаблівай “амертай” – згаворам маўчання. Вера з’яўляецца пратэстам супраць жаласнага стану, прычыны якога мы не разумеем; нявер’е – знашэннем сітуацыі, да якой прыстасаваліся. Вера з’яўляецца надзеяй, што будзем збаўлены, нявер’е – прывычкай да зла, якое нас непакоіць.
    У сэрцы чалавека існуе ўмольны голас, мацнейшы за любы іншы аргумент супраць. Голас, які ўзнікае спантанна, ніхто яго не навязвае, голас, які засяроджвае над сэнсам нашага пілігрымавання тут, на зямлі, асабліва, калі знаходзімся ў цемры: “Езу, змілуйся нада мной! Езу, змілуйся над усімі намі!”.
    Але ці ж гэтыя словы не выгравіраваны ва ўсім стварэнні? Усё заклікае і моліць, каб таямніца міласэрнасці знайшла сваё канчатковае выкананне. Моляцца не толькі хрысціяне: яны раздзяляюць крык малітвы з усімі людзьмі. Але гэты гарызонт можна яшчэ пашырыць: св. Павел гаворыць, што ўсё стварэнне “стогне і нараджае ў пакутах” (Рым 8, 22). Мастакі часта выражаюць гэты маўклівы крык, які непакоіць кожнае стварэнне і праяўляецца найперш у сэрцы чалавека, бо чалавек – “жабрак Бога” (параўн. ККК 2559).
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 06.08.2020


kondrusiewicz   Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

      На сёння ад COVID-19 няма вакцыны. Але, што самае страшнае, ад яе няма нейкага спецыфічнага лячэння, якое б уздзейнічала на сам вірус. Фактычна, нашы медыкі гераічна змагаюцца за жыццё хворых з адзінай мэтай: максімальна падтрымліваць іх жыццёва важныя органы, пакуль арганізм не выпрацуе ўласныя антыцелы. Гэта патрабуе часу: звычайна 2-3 тыдні. Часу, якога ў чалавека можа і не быць…
    Сёння я асаблівым чынам звяртаюся да людзей, якія асабіста адчулі, што такое каранавірус. Любыя Браты і Сёстры ў Хрысце! Заклікаю Вас выканаць запаведзь любові да бліжняга і дапамагчы іншым хворым, калі вы самі нядаўна перанеслі пацверджаны выпадак COVID-19. Вашымі антыцеламі будуць эксперыментальна лячыць іншых, цяжкахворых людзей. […] Гэты добры ўчынак хрысціянскай міласэрнасці будзе прыемным Богу і, магчыма, дапаможа не толькі ўратаваць камусьці жыццё на зямлі, але таксама пакажа шлях веры ў вечнае жыццё, які для ўсіх людзей адкрыў уваскрослы Хрыстос.
Фрагмент звароту да вернікаў, якія перанеслі каранавірусную інфекцыю, 05.05.2020