Слова для Жыцця (94)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Хрыстос, які нас корміць пад кансэкраванымі постацямі хлеба і віна, той самы, які выходзіць нам насустрач у штодзённых падзеях; Ён у тым убогім, які працягвае далонь, у тым пакутуючым, які просіць дапамогі, у нашым браце, які просіць нашай увагі і чакае нашага прыняцця. Ён у кожным чалавеку, нават у самым малым і безабаронным.
    Эўхарыстыя, крыніца любові для жыцця Касцёла, з’яўляецца школай міласэрнасці і салідарнасці. Той, хто ўжывае Хлеб Хрыстовы, не можа застацца абыякавым да тых, хто не мае хлеба штодзённага.
        
Анёл Панскі са Святым Айцом  
 

kondrusКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
   Калі б задаць пытанне сучаснаму чалавеку, ці верыць ён у вечнае жыццё, то, напэўна, не ўсе на яго адказалі б станоўча. Нават і веруючыя нярэдка кажуць, што хаця і вераць у вечнае жыццё, аднак аддаюць перавагу зямному. Такі ўжо чалавек: яму бліжэй тое, што ён бачыць і мае, а не абяцаная перспектыва.
    У той жа час Езус у Евангеллі паводле Яна кажа, што вечнае жыццё заключаецца ў пазнанні Бога. А пазнаць Бога – азначае штодзённа мець адносіны з Ім. Таму, каб мець вечнае жыццё, неабходна ведаць Бога так, як Ён ведае самога сябе, з мэтай дасягнуць вечную радасць у Нябесным Валадарстве.

Фрагмент гаміліі падчас св. Імшы ў пар. Беззаганнага Зачацця НПМ у Касцяневічах



staniewski2Кс. бп Юзаф Станеўскі
   Ад паводзін моладзі, стылю жыцця і размоў залежыць тое, ці адшукаюць іншыя людзі дарогу да Бога. Як святы Ян паказаў на Хрыста, які прыходзіць, так трэба і нам паказваць на прысутнасць Хрыста ў нашым жыцці, на тое, што Ён з’яўляецца нашай дарогай, па якой мы крочым, і надзеяй, па якой сумуем.

Фрагмент гаміліі падчас св. Імшыў пар. св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве