Слова для Жыцця (93)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Мы павінны трываць ва ўваскрослым Хрысце і ў Яго любові, як нам гэта прыгадвае Першае пасланне св. Яна: “Хто жыве ў любові, той жыве ў Богу, і Бог – у ім” (1 Ян 4, 16). Езус паўтарыў гэта сваім вучням з напорам: “Заставайцеся ўва Мне (...) Заставайцеся ў Маёй любові” (Ян 15, 4.9). Гэта таямніца святых: заставацца ў Хрысце, з’яднанымі з Ім, як галінкі з вінаграднай лазой, каб прынесці багаты плён (параўн.: Ян 15, 1–8). А гэты плён – нішто іншае, як любоў.
    Адносіны з увас-крослым Езусам з’яўляюцца “атмасферай”, у якой жыве хрысціянін, у якой ён знаходзіць сілы, каб застацца верным Евангеллю, нават сярод цяжкасцей і непаразуменняў.
        
Фрагмент гаміліі Святога Айца падчас кананізацыі чатырох манаскіх сясцёр  
 

kondrusКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
   Некаторыя лічаць, што малітва – гэта пустая трата часу, які можна выкарыстаць для працы ці адпачынку.
    Мы патрабуем як малітвы, так і працы, і адпачынку. Успомнім, што сказаў Езус Марце, якая служыла Яму тады, калі Марыя слухала Яго вучэнне: “Марта, Марта, ты клапоцішся аб многіх рэчах, а табе патрэбна толькі адно. Марыя выбрала лепшую частку, якая не будзе адабрана ад яе”.
    Калі мы не молімся, то ў нашым жыцці наступае пустэча і мы не адчуваем сябе шчаслівымі. Статыстыка самазабойстваў сведчыць аб тым, што і вельмі багатыя і развітыя краіны не пазбаўлены такіх трагедый. Гэта знак таго, што само багацце не гарантуе шчасця.

Фрагмент гаміліі на VII Велікодную нядзелю