Слова для Жыцця (81)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    “Езус у Евангеллі з сённяшняй літургіі, гаворачы пра святыню, аб’явіў ашаламляльную праўду: Божая святыня – гэта не толькі будынак, пабудаваны з камянёў, але і Яго Цела, пабудаванае з жывых камянёў. Сілай хросту кожны хрысціянін з’яўляецца часткай “Божай будоўлі” (1 Кар, 3, 9), больш таго, ён становіцца Касцёлам Бога. Духоўны будынак, Касцёл – супольнасць людзей, асвечаных крывёю Хрыста і духам Уваскрослага Пана – патрабуе ад кожнага з нас, каб мы жылі згодна з дарам веры і ўдзельнічалі ў пілігрымцы хрысціянскага сведчання. Як мы ўсе ведаем, згода ў жыцці паміж верай і сведчаннем нялёгкая. Але мы павінны ісці далей і рэалізоўваць у нашым жыцці гэтую штодзённую паслядоўнасць. “Гэта хрысціянін!” не столькі з-за таго, што ён гаворыць, але з-за таго, што робіць, з-за сваёй паставы. Гэтыя наступствы, што адорваюць нас жыццём, з’яўляюцца ласкай Святога Духа, аб якой мы павінны прасіць.
        
Анёл Панскі са Святым Айцом, 09.11.2014


kondrusiewiczКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Сёння, калі мы з кожным днём набліжаемся за завяршэння літургічнага года, трэба спытацца ў сябе: у чым заякарана наша надзея? У справах сучаснага свету ці ў Богу? Адказ на гэтае пытанне з’яўляецца адказам на тое, ці Божае Валадарства ёсць у нас. Калі злы дух не прысутнічае ў нас і ў нашых душах больш не валодае грэх, то Божае Валадарства ёсць у нас. Толькі адна рэч можа быць у нас саміх – гэта пазнанне або непазнанне праўды і любоў да жыцця ў Божай ласцы або ў граху, з дапамогай якіх мы рыхтуем нашыя сэрцы, каб быць Валадарствам Хрыста ці злога духа.
    Божае Валадарства праяўляецца ў праведным жыцці, міры і радасці. Калі мы жывём праведным жыццём, абвяшчаем супакой і Божую радасць, то тады сапраўды Божае Валадарства ёсць у нашых сэрцах. У той жа час, калі мы жывём духам няпраўды, канфліктаў і меланхоліі, якія забіваюць у нас жыццё духа, то мы ўжо не належым да Божага Валадарства, але да валадарства злога духа. Гэта знакі таго, да каго мы належым.

Фрагмент гаміліі падчас пастарскай сустрэчы, 13.11.2014