Слова для Жыцця (79)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    “Аддаць Богу тое, што Яму належыць”, азначае адкрыцца на Яго волю, прысвяціць Яму сваё жыццё і супрацоўнічаць з Ім у Яго валадарстве міласэрнасці, любові і супакою. У гэтым заключаецца наша сапраўдная сіла, штуршок, які выклікае рост, і соль, якая надае смак усёй людской працы, накіраванай супраць пануючага песімізму, што прапануе нам свет. У гэтым заключаецца наша надзея, бо надзея на Бога – гэта не ўцёкі ад рэчаіснасці, не нейкае алібі; гэта працавітае аддаванне Богу таго, што Яму належыць. Менавіта таму хрысціянін глядзіць на будучую рэчаіснасць, рэчаіснасць Бога, каб жыць паўнатой жыцця, абедзвюма нагамі моцна стаяць на зямлі і мужна адказваць на новыя шматлікія выклікі.
        
Фрагмент гаміліі падчас беатыфікацыі Паўла VI


kondrusiewiczКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Адной з пра­б­лем сучаснага чалавека з’яўляецца занядбанне практыкі як супольнай, так і асабістай малітвы. Асаблівую трывогу выклікае занядбанне супольнай малітвы ў сем’ях, калі разам моляцца бацькі і дзеці. Ружанец якраз можа дапамагчы ўсім членам сям’і сабрацца разам на супольнай малітве. Ён спрыяе не толькі паглыбленню самой малітвы як размовы душы з Богам, але і ўмацаванню сям’і як хатняга Касцёла і месца першай евангелізацыі. Ружанец таксама можа дапамагчы ў будаванні братэрскіх, суседскіх сувязяў з іншымі людзьмі, калі яны будуць маліцца разам. Таму неабходна адраджаць і ўмацоўваць практыку сумеснай ружанцовай малітвы ў Ружанцовых колах, сем’ях, паміж суседзямі і ў касцёлах, асабліва перад святой Імшой.

Фрагмент выказвання з нагоды распачацця Кангрэса святога Ружанца

nuncio gugiКс. абп Клаўдыа Гуджэроці

   Можна абвяшчаць пустую праўду, можна быць адначасова і тэолагам, і атэістам. Наша ж задача – перадаць жывую Праўду, якую нясе Касцёл, якая становіцца Яго Целам і Крывёю падчас Эўхарыстыі, якая закранае самыя глыбокія духоўныя нервы. Мы не тыя, хто носіць гэтую Праўду ў сваёй кішэні і могуць яе прадаваць, мы тыя, хто яе шукае.

Падчас распачацця навучальнага года ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах