Слова для Жыцця (72)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    Святы Дух навучае нас, прыгадвае нам і – яшчэ адна рыса – дазваляе нам размаўляць з Богам і звяртацца да людзей. Не існуе глухіх хрысціян, глухіх духоўна; не, для такіх няма месца. Святы Дух дапамагае нам размаўляць з Богам у малітве. Малітва – гэта дар, які мы атрымліваем бясплатна, гэта дыялог з Ім у Святым Духу, які моліцца ў нас і дазваляе нам звяртацца да Бога, называць Яго нашым Айцом, Татам, Абба (параўн.: Рым 8, 15; Гал 4, 4); і гэта не проста выказванне, гэта рэчаіснасць, бо мы на самой справе з’яўляемся Божымі дзецьмі. “Таму што ўсе, каго вядзе Дух Божы, – гэта Сыны Божыя” (Рым 8, 14). Ён дазваляе нам абвяшчаць акт веры. Ніхто з нас не можа сказаць: “Езус – Пан”, – мы чулі гэта сёння – без дапамогі Святога Духа. А Святы Дух дае нам магчымасць размаўляць з людзьмі ў братэрскім дыялогу. Ён дапамагае нам размаўляць з іншымі, бачачы ў іх братоў і сясцёр. Ён дапамагае нам размаўляць па-сяброўску, з чуласцю, з пакорай, разумеючы праблемы і надзеі, смутак і радасць іншых.
        
Фрагмент гаміліі Папы падчас урачыстасці Спаслання Святога Духа

Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
   Езус звярнуўся да Апосталаў са словамі: “Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Вучыце іх захоўваць усё, што Я загадаў вам, а Я буду з вамі аж да сканчэння веку”. Гэта не што іншае, як запавет Хрыста, і місія, якую мы павінны выканаць. Сутнасць гэтай місіі – быць сведкамі Евангелля аж да краёў зямлі і для ўсіх народаў, незалежна ад іх сацыяльнага паходжання, колеру скуры, культуры ці нацыянальнасці. Езус – адзіны Збаўца свету, і Яго вучэнне неабходна данесці да ўсіх людзей.
    Маючы на ўвазе тое, што Евангелле яшчэ не вядома двум трэцям чалавецтва, напэўна, прыйшоў час задацца пытаннем: гэтыя людзі не прынялі Евангелля ці евангелізатараў і спосабу евангелізацыі? Трэба прызнаць, што сведчанне хрысціян не заўсёды было і ёсць сапраўдным.

Фрагмент гаміліі падчас св. Імшы ў мінскім архікатэдральным касцёле