Папа Францішак
Давайце дазволім, каб радаснае здзіўленне Велікоднай нядзелі пранікла ў нашыя думкі, погляды, паставу, жэсты і словы. Няхай гэта не будзе толькі макіяж! Няхай яно ідзе знутры, з сэрца, паглыбленага ў крыніцу гэтай радасці, падобна як сэрца Марыі Магдалены, якая плакала з-за страты свайго Пана і не магла паверыць сваім вачам, бачачы Яго ўваскрослым.
Той, хто перажыве гэта, становіцца сведкам Уваскрасення, бо ў пэўным сэнсе сам уваскрасае. Тады ён становіцца здольным уносіць “прамень” святла Уваскрослага ў розныя людскія сітуацыі: як шчаслівыя, робячы іх яшчэ лепшымі і захоўваючы іх ад эгаізму; так і балючыя, прыносячы супакой і на-дзею.
Добра на гэтым тыдні падумаць аб радасці Марыі, Маці Езуса. Так як Яе боль быў унутраным, ажно пранізваючым Яе душу, так і Яе радасць была глыбокай і інтымнай, а Вучні маглі яе адчуць. Марыя перажыла Смерць і Уваскрасенне Сына, на якія глядзела ў веры, як на выражэнне найвышэйшай любові Бога, а Яе сэрца стала крыніцай спакою, суцяшэння, надзеі і міласэрнасці.
“Regina Caeli” са Святым Айцом, 20.04.2014 †