Папа Францішак
Мы, усе ахрышчаныя, з’яўля-емся вучнямі і місіянерамі, мы былі пакліканы, каб станавіцца ў свеце жывым Евангеллем: сваім святым жыццём мы дадаём “смаку” розным асяроддзям і сцеражэм іх ад псавання, як гэта робіць соль, а таксама мы нясём святло Хрыста сведчаннем сапраўднай любові. Але калі хрысціяне губляюць смак і гаснуць, то іх прысутнасць губляе сваю эфектыўнасць. Гэта наша місія. І яна цудоўная!
Але цудоўная таксама і ахова святла, якое мы атрымалі ад Езуса, захоўванне і ахова яго. Хрысціянін павінен быць асвечанай асобай, якая нясе святло, якая заўсёды дае святло! Святло, якое не паходзіць ад самога чалавека, але з’яўляецца дарам Бога, дарам Езуса. І мы нясём гэтае святло. Калі хрысціянін гасіць яго, жыццё губляе сэнс: ён становіцца хрысціянінам толькі паводле назвы, які не нясе святла. Гэта жыццё без сэнсу. Я хацеў бы цяпер запытацца ў Вас: як вы хочаце жыць? Як запалены светач ці як пагашаны? [...]
Гэта менавіта Бог дае гэтае святло, а мы перадаём яго іншым. Запалены светач! Вось яно – хрысціянскае пакліканне!
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 09.02.2014 †