Слова для Жыцця (49)

Слова для Жыцця

Папа Францішак І

Найсвяцейшая Тройца не з’яўляецца прадуктам чалавечага мыслення, але з’яўляецца асобай, у якой Бог явіў Сябе не з вяршыні нейкай кафедры, але ідучы побач з чалавецтвам. Гэта Езус, што явіў нам Айца і абяцаў Святога Духа. Бог ішоў са сваім народам у гісторыі ізраільцян і Езус заўсёды ішоў з намі і абяцаў нам Святога Духа, які з’яўляецца агнём, які навучыць нас усяму, чаго мы не ведаем, які знутры кіруе намі, дае нам добрыя ідэі і добрае натхненне. Сёння мы славім Бога не за пэўную таямніцу, але за Яго самога, “за Яго велізарную хвалу”, як кажа літургічны гімн. Мы праслаўляем Яго і дзякуем Яму за тое, што Ён ёсць Любоў, за тое, што кліча нас увайсці ў абдымкі камуніі з Ім, якой ёсць жыццё вечнае.
   
    Фрагмент нядзельнага разважання, 26.05.2013, паводле беларускай секцыі Radio Vaticano


   

Кс. абп Клаўдыа Гуджэроці   Кс. абп Клаўдыа Гуджэроці
   Наш абавязак – не сядзець па сваіх плябаніях і адчуваць сябе гаспадарамі кавалка Божага Валадарства... Святары – гэта тыя, хто ведае, што дзверы іх дамоў заўсёды адчынены. Дом святара – гэта не палац, у якім жывуць каралі; ён падобны на палатку, якая заўсёды перамяшчаецца туды, дзе яе патрабуюць людзі.

    Фрагмент гаміліі падчас пасвячэнняў, Гродна, 26.05.2013, паводле grodnensis.by

 

 
 Кс. бп Антоні Дзям’янка
Кс. бп Антоні Дзям’янка

   Бог, якога шукала чалавецтва, прадставіўся нам у гісторыі як адзін у Тройцы Асоб: як Бог Айцец, Бог Сын і Бог Дух Святы. Ён аб’явіўся нам як супольнасць Асоб, якая дае сябе чалавецтву. Гэтую найпрыгажэйшую таямніцу веры найлепей прадставіў Езус Хрыстус. Прадставіў нам Айца, паказаў сябе як Божага Сына, прадказаў дзеянне Святога Духа ў Касцёле, які заснаваў. Розныя Боскія Асобы прадстаўляюцца ў свеце праз розныя дзеянні. На падставе Божага Аб’яўлення, Богу Айцу мы прыпісваем справу стварэння свету, Божаму Сыну – справу адкуплення, Духу Святому – справу асвячэння.

    Фрагмент гаміліі ў Стараельні, 25.05.2013, паводле Сatholic.by