Слова для Жыцця (44)

Слова для Жыцця

benedykt1Папа Бэнэдыкт XVI

   
   
    Дзякую за вашу любоў і падтрымку. Жадаю, каб вы заўсёды адчувалі радасць, калі ставіце Хрыста ў цэнтр вашага жыцця.
   
   
   
    Апошні запіс Папы Бенедыкта XVI на “Твітэры”, 28.02.2013


   Кс. абп Клаўдыа Гуджэроці
   Бенедыкт XVI, наш айцец, будзь сапраўды Benedictus (бласлаўлёны) за тое, што ўзмацняў нас у веры, – такія словы арцыбіскуп скіраваў Пантыфіку. – Дзякуй, што не ўступіў зманлівасці магутных, якія маюць спакусы купіць Касцёл грашыма альбо прывілеямі, каб толькі той замоўк. І дзякуй за малітву, якую яшчэ будзеш узносіць за нас.

    Фрагмент гаміліі падчас св. Імшы за Бенедыкта XVI у Мінску, 28.02.2013, паводле Сatcholic.by

 



 
 Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   У Бенедыкце XVI Бог даў Касцёлу выдатнага Наступніка святога Пятра, пастара, тэолага, экуменіста і міратворцу, які стаў голасам сумлення сучаснага свету. Бенедыкт XVІ быў сапраўдным айцом для ўсіх нас.

    Падчас пастарскай сустрэчы ў Мінску, 28.02.2013, паводле Сatholic.by

 




 
 Кс. абп Мечыслаў Макшыцкі

   Святы Айцец усім сэрцам любіць Касцёл, клапоціцца аб ім і праз сваё навучанне хацеў наблізіць людзям Бога, паглыбіць іх веру. Ён навучыў нас глыбока перажываць літургію, дапамагаў перажыць таямніцу св. Імшы. Выхоўваў нас да засяроджання падчас гэтых набажэнстваў.

    Паводле wiara.pl, 27.02.2013

 




 
 Кc. Федэрыка Ламбардзі

   Калі Ян Павел ІІ з мужнасцю выявіў свету сведчанне веры ў пакутах хваробы, то Бенедыкт XVI не з меншай адвагай засведчыў перад Богам абмежаванні старасці і немагчымасць адказнага выконвання абавязкаў, якія Бог усклаў на яго.

    Паводле беларускай секцыі Radio Vaticano, 02.03.2013