Слова для Жыцця (19)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI

    Трывайце ў абвяшчэнні сведчання людскіх і хрысціянскіх вартасцей, так моцна ўкаранёных у веры і ў гісторыі гэтай зямлі і яе насельніцтва. Не бойцеся жыць у веры і абвяшчаць яе сведчанне ў розных слаях насельніцтва, у розных сітуацыях чалавечага жыцця. У вас ёсць усе прычыны для таго, каб паказаць, што вы моцныя, поўныя даверу і адважныя, у тым ліку, дзякуючы святлу веры і сіле любові.

    Фрагмент гаміліі падчас св. Імшы на поўдні Італіі, 09.10.2011

 
 Абп Мечыслаў Макрыцкі

   Святы Айцец (рэд. бл. Ян Павел II) ніколі не шкадаваў часу на малітву. Можна сказаць, што яго жыццё было малітвай. З яе ён пачынаў свой дзень. Яшчэ да ранішняга туалету, лежачы крыжам у сваім пакоі, ён адгаворваў частку Ружанца. Потым ішоў у капліцу на разважанне і малітву перад св. Імшой. Ён цэлы дзень трываў у засяроджанні, у сталай сувязі з Богам. Кожную хвіліну ён выкарыстоўваў для малітвы. Калі ён ішоў ці ехаў на аўдыенцыю, ён заўсёды маўчаў, не можна было яму перашкаджаць, размаўляць з ім, бо мы ведалі, што ён моліцца.
   

    Фрагмент інтэрв’ю для КАІ, 09.10.2011

 


  Бп Пётр Лібера
   Папа (рэд. бл. Ян Павел II) быў містыкам. Малітва была яго жыццём, ён дыхаў малітвай, яго сэрца білася згодна з рытмам малітвы, малітва была найважнейшай часткай яго жыцця. Калі яму прапанавалі абмежаваць час для малітвы, ён адказаў: “Не, гэта трымае мяне”. Ян Павел II – гэта сапраўдны чалавек малітвы, “homo Dei” – сапраўдны Божы чалавек. Ён становіцца прыкладам і настаўнікам малітвы. Ён на асабістым прыкладзе вучыць, што трэба верыць, дзейнічаць, і, нарэшце, маліцца. Малітва заўсёды мае перавагу.

    Паводле КАІ, фрагмент гаміліі, 09.10.2011