Першы ўікенд з гуртом пройдзе 10–12 сакавіка ў касцёле Маці Божай Фацімскай у Жодзіне. Будзе ўяўляць сабой адмысловую музычную майстэрню пад кіраўніцтвам “Rybyproject”. Праграма складаецца з тэарэтычнай і практычнай часткі.
Прадугледжаны заняткі як з вакалістамі, так і з музыкантамі: барабаншчыкамі, клавішнікамі і гітарыстамі. Мэта праекта – абмен вопытам паміж удзельнікамі і павышэнне іх прафесійнага ўзроўню. †