Конкурс у гонар бл. Баляславы Лямэнт

Актуальная інфармацыя

Беларусы запрашаюца да ўдзелу ў міжнародным конкурсе ў гонар бл. Баляславы Лямэнт
Мастацка-літаратурны конкурс ладзіць агульнаадукацыйная школа № 1 у польскім горадзе Нідзіца і Кангрэгацыя Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і.
   
    Яго дэвізам з’яўляюцца словы: “Усё дзеля большай славы Пана”. Гэта асноўны дэвіз і духоўны падмурак жыцця бл. Баляславы на шляху да святасці. Мэта конкурсу заключаецца ў распаўсюджванні культу бласлаўлёнай, раскрыцці багацця яе асобы і духоўных цнотаў.
   
    З падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы misjonarki-swietej-rodziny.org, дзе змешчаны дадзеныя пра партнёраў конкурсу, абавязковыя ўмовы для творчых прац, спосабы і адрас іх адсылкі.
   
    Конкурсныя работы прымаюцца да 1 сакавіка.