Семінарыйная бібліятэка запрашае

Актуальная інфармацыя

Семінарыйная бібліятэка запрашае жадаючых да наведвання!
Агульны кнігазбор налічвае больш за 35 тыс. асобнікаў – літаратуру па філасофіі, тэалогіі, біблеістыцы, гісторыі Касцёла і агульнай гісторыі, грамадскім праве, псіхалогіі, сацыялогіі, педагогіцы, а таксама мастацкія творы і перыядычныя выданні. Чытачы маюць доступ да разнастайных навуковых крыніц, якія служаць дапамогай для напісання курсавых і дыпломных прац.
   
    Запісацца ў бібліятэку можа любы жадаючы.
    Пры сабе неабходна мець пашпарт. 

    Час працы:
    Панядзелак–пятніца: 10.00–17.00.
    Субота: 10.00–16.00.
    Перапынак на абед: 14.00–15.00.
    Нядзеля і касцёльныя святы – выхадныя.
   
    Адрас: Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1 (Вышэйшая духоўная семінарыя);
    тэл.: (8 0152) 77-02-34; e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript ; сайт: wsd.grodnensis.by.