У Гродне арганізоўваецца шкаплернае брацтва

Актуальная інфармацыя

abjavaАйцы кармэліты босыя запрашаюць усіх шанавальнікаў Маці Божай з Гары Кармэль і тых, хто носіць святы шкаплер, у брацтва, якое ўтвараецца пры гродзенскай парафіі. Удзельнікі супольнасці будуць разам пазнаваць і развіваць кармэліцкую духоўнасць, карыстаючыся досведам святых папярэднікаў.
Сустрэчы шкаплернага брацтва будуць рэгулярна праходзіць у кожную першую суботу месяца пры касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (вул. Курчатава, 41).
    Першае спатканне – 5 лістапада ў 10.00.
    У праграме: св. Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і арганізацыйны сход.